Днепрапятроўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Днепрапятроўская вобласьць
укр. Дніпропетровська область
Large Coat of Arms of Dnipropetrovsk Oblast.svg
Герб
Flag of Dnipropetrovsk Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дняпро
Улучае 22 раёны, гарады абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Дняпро
Іншыя буйныя гарады Каменскае, Крывы Рог, Марганец, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўлаград
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Губэрнатар Ігар Каламойскі
Афіцыйныя мовы украінская, расейская (рэгіянальная)
Насельніцтва (2004) 3 395 227
Шчыльнасьць 109 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 79,3 %, расейцы — 17,6 %, беларусы — 0,8 %
Плошча 31 914 км² (5,28%)
Месцазнаходжаньне
Днепрапятроўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-12
Тэлефонны код +38 056
Паштовыя індэксы 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx
Інтэрнэт-дамэн dnepropetrovsk.ua; dp.ua
Код аўтам. нумароў AE
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3502,9 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтар — места Дняпро.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на ўсходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.

Водныя аб’екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейская паштоўка 1856 году: спадчына і культура Днепрапятроўскай вобласьці.

Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.

У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стагодзьдзі) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.

Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.

У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.

27 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР.

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйныя раёны, 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.

Месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абласнога значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раённага значэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Днепрапятроўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў