Чарнавіцкая вобласьць
| Чарнавіцкая вобласьць | |
| Чернівецька область | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чарнаўцы |
| Улучае | 11 раёнаў |
| Найбольшы горад | Чарнаўцы |
| Іншыя буйныя гарады | Новаднястроўск |
| Дата ўтварэньня | 9 жніўня 1940 року |
| Кіраўнік | Аляксандар Фішчук |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2005) | 0,908 млн (1,94%, 25-е месца) |
| Шчыльнасьць | 112,16 чал./км² |
| Нацыянальны склад | украінцы — 75,0% румыны — 12,5% малдаване — 7,3% расейцы — 4,1% палякі — 0,4 % беларусы — 0,2 % |
| Плошча | 8,097 тыс. км² (1,34%) |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Код ISO 3166-2 | UA-77 |
| Тэлефонны код | +38 037 |
| Паштовыя індэксы | 58xxx, 59xxx, 60xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | chernovtsy.ua; cv.ua |
| Код аўтам. нумароў | СЕ |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Чарнаві́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Черніве́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва на 2005 год — 0,908 млн чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнаўцы.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчаная на паўднёвым захадзе Ўкраіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.
Мяжуе зь Івана-Франкоўскай на захадзе, Тарнопальскай і Хмяльніцкай абласьцямі на поўначы, Віньніцкай вобласьцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вобласьць разьмешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацьця ды Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вобласьць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія рокі адрытыя больш за дзесяць нафтагазапэрспэктыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынэцкім і Путыльскім раёнах.
У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басэйне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласьці багатыя на мэргелі і крэйду. У мястэчку Краснаільск знаходзіцца пэрспэктыўнае радовішча мармуру.
На тэрыторыі вобласьці таксама ёсьць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінэральнай вады кшталту «Баржомі».
Водныя аб'екты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На тэрыторыі вобласьці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басэйнаў Дуная й Днястра. Аснову рачной сыстэмы краю складаюць Днестар, Прут, Сірат, Чарамош.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За апошнія 650 рокаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў:
- на працягу 415 рокаў (1359—1774 рр.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
- на працягу 143 рокаў (з 1775 па 1918 рр.) — Габсбурскай Аўстрыі ды Аўстра-Вугоршчыны;
- амаль 25 рокаў (у пэрыяд 1918—1940 ды 1941—1944 рр.) — Румыніі.
- амаль 48 рокаў (1940—1941 ды 1944—1991 рр.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.
З 1991 року Чарнавіцкая вобласьць — складовая частка незалежнай Украіны.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вобласьць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 местаў, зь якіх 2 — абласнога значэньня, 8 мястэчак, 398 вёсак.

