Перайсьці да зьместу

Адэская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адэская вобласьць
Одеська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Адэса
Улучае 7 раёнаў
Найбольшы горад Адэса
Іншыя буйныя гарады Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Чарнаморск
Дата ўтварэньня 9 лютага 1932[1]
Кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Кіпер
Афіцыйныя мовы украінская мова
Насельніцтва
 (5%, 5-е месца)
Шчыльнасьць 70,59 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы, рускія, баўгары і інш.
Плошча
  • 33 310 км²
 (5,52%, 1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 281 м
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-51
Тэлефонны код 48
Паштовыя індэксы 65000–65999, 66000–66999, 67000–67999 і 68000–68999
Інтэрнэт-дамэн odesa.ua; odessa.ua; od.ua
Код аўтам. нумароў BH
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Адэ́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Одеська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 33 314 км². Насельніцтва — 2 351 392 чалавек (2022). Адміністрацыйны цэнтар — места Адэса.

Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.

На поўначы мяжуе з Кіраваградзкай ды Віньніцкай, на ўсходзе зь Мікалаеўскай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе з Малдовай і непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, на паўднёвым захадзе з Румыніяй.

Вобласьць ляжыць у межах зоны стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным сухім летам і мяккай маласьнегавой няўстойлівай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –5 — -2 °C, ліпеня +21—23 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 168—210 дзён.

Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчана ў межах Чарнаморскай нізіны. У паўночнай частцы разьмешчаны адгор’і Падольскага ўзвышша. Характэрнай зьяўляецца значная гушчыня й глыбіня распаласаванасьці паверхні сеткай зь яраў і бэляк.

У адміністрацыйным падначаленьні знаходзіцца востраў Зьмяіны.

Глебы пераважна чарназёмныя, месцамі трапляюцца саланчакі.

Водныя аб'екты

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Рачная сетка вобласьці належыць да басэйнаў Чорнага мора, Днястра, Паўднёвага Буга. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 200 рэчак даўжынёй звыш 10 км, многія зь якіх у летні пэрыяд перасыхаюць. Галоўныя рэкі: Дунай (з Кілійскім вусьцем), Днестар (з прытокам Кучурган), Кадыма ды Саўранка (прыток Паўднёвага Буга).

У прыморскай паласе шмат прэснаводных (Кагул, Ялпуг, Катлабух) ды салёных (Сасык, Шаганы, Алібэй, Бурнас) азёраў. Таксама на ўзьбярэжжы знаходзіцца вялікая колькасьць ліманаў.

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Адэскай вобласьці зьявіліся ў Прыднястроўі ў канцы позьняга палеаліту. У VII—II стагодзьдзях да н. э. прычарнаморскія стэпы насялялі плямёны скіфаў.

У I—III стагодзьдзі паўночна-заходняе Прычарнамор’е было заваяванае рымлянамі, на зьмену якім з паўночнага захаду прыйшлі готы (III ст.), а ў канцы IV стагодзьдзя — з усходу прыйшлі гуны. У VIII ст. у міжрэччы Дуная й Днястра аселі баўгары, якіх у часы г.зв. Кіеўскай Русі выціснулі й часткова асымілявалі славяне. Іх у сваю чаргу ў сярэдзіне XIII ст. выціснулі манголы, пазьней Паўночнае Прычарнамор’е ператварылася ў Дзікае поле.

У пачатку XV ст. Прычарнамор’е было захопленае вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам, але ў 1480-я рр. гэтыя землі адышлі да Туррэччыны.

У пачатку XІX ст. пасьля працяглых войнаў з Турэччынай Прычарнамор’е поўнасьцю адышло да Расейскай імпэрыі.

Адэская вобласьць была ўтвораная пастановай Усеўкраінскага цэнтральнага выканаўчага камітэта 27 лютага 1932 року ў межах УССР. Ад 2017 да 2019 старшынём Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі быў Максім Сьцяпанаў[3]. У 2020 годзе была праведзеная рэформа адміністрацыйнага падзелу[4].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Вобласьць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 19 местаў, 1099 вёсак.