Цецярук
Цецярук | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Курападобныя |
Сямейства | Цецеруковыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Tetrao tetrix | |
Цецяру́к палявы́ (па-лацінску: Lyrurus tetrix ці Tetrao tetrix) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.
Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Эўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палесьсі. Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя зь сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосьце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеньнем дрэваў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляваньне дазволенае толькі на самцоў у час такаваньня.
У кулінарыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаваньне аналягічныя глушцу.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цецярук — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў