Перайсьці да зьместу

Севастопальская меская рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Севастопальская меская рада
укр. Севастопольська міська рада
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус меская рада
Адміністрацыйны цэнтар Севастопаль
Улучае 4 раёны
Найбольшы горад Севастопаль
Іншыя буйныя гарады Севастопаль, Інкерман
Дата ўтварэньня 14 красавіка 1992
Старшыня рады Юры Дойнікаў
(апошні легітымны)
Афіцыйныя мовы украінская
Шчыльнасьць 440,4 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, украінцы
Плошча 864 км² км² (27-е месца)
Месцазнаходжаньне Севастопальскай мескай рады
Севастопальская меская рада на мапе
Мапа Севастопальскай мескай рады
Севастопальская меская рада, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код 692
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Севастопальская ме́ская ра́да (укр. Севастопольська міська рада) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ўкраіны, разьмешчаная на поўдні краіны, на крайнім паўднёвым захадзе паўвостраву Крым. Мяжуе толькі з адзінай іншай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай дзяржавы — Аўтаномнай Рэспублікай Крым, адміністрацыйная мяжа зь якой пралягае на поўначы, усходзе й паўднёвым усходзе рады; на захадзе й поўдні абмываецца Чорным морам. Севастопальская меская рада мае статус асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Ўкраіны першага ўзроўню, не ўваходзячы ў склад Аўтаномнай Рэспублікі Крым і падпарадкоўваючыся непасрэдна органам цэнтральнае ўлады Ўкраіны.

Гэтым жа тэрмінам (укр. Севастопольська міська рада або скарочана Севастопольська міськрада) акрэсьліваецца орган мясцовага самакіраваньня адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны, знаходзячыся на крайнім паўднёвым захадзе паўвостраву Крым, на поўначы, усходзе й паўднёвым усходзе праходзіць адміністрацыйная мяжа з Аўтаномнай Рэспублікай Крым, на захадзе й поўдні — узьбярэжжа Чорнага мора. Такім чынам, Аўтаномная Рэспубліка Крым уяўляе сабою адзіную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку Ўкраіну першага ўзроўню, зь якою мяжуе Севастопальская меская рада. Агульная даўжыня берагавой лініі — 143 км, адміністрацыйнае мяжы з АРК — 106 км. Плошча тэрыторыі рады — 864 км², што робіць раду найменшай паводле плошчы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Украіны першага ўзроўню[1].

На ўсходзе тэрыторыі, падпарадкаванай радзе, праходзяць узвышшы, што адносяцца да Крымскіх гораў. Па ўсёй тэрыторыі рады распасьцёртыя параўнальна невялікія рэкі Байдар, Бяльбек, Кача, Узунджа й Чорная, якія ўпадаюць у Чорнае мора, працякаючы з усходу на захад. На захадзе ўнутар тэрыторыі ўразаецца акваторыя Севастопальскае бухты, якая адначасова адразае паўночную частку Севастопалю, г. зв. Паўночны бок (укр. Північна сторона).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Севастопальскае мескае рады. Блакітным — Нахімаўскі раён, зялёным — Балаклаўскі, чырвоным — Ленінскі, ружовым — Гагарынскі.

У адміністрацыйным дачыненьні Севастопальская меская рада падзеленая на чатыры раёны, пры гэтым уласна тэрыторыя гораду Севастопаль не зьяўляецца тоеснай панятку Севастопальская меская рада і не ўтварае ў ейным складзе асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі другога ўзроўню. Уся тэрыторыя рады ўключае акрамя ўласна гораду Севастопаль самастойнае места Інкерман, а таксама пасёлак мескага тыпу Кача і 29 паселішчаў сельскага тыпу (28 сёлаў і 1 пасёлак)[1].

Тэрыторыя ўласна гораду Севастопалю займае параўнальна невялікую прыбярэжную тэрыторыю на паўднёвым захадзе тэрыторыі рады й не складае асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў яе складзе. Адносна рады тэрыторыя места Севастопаль падзеленая між трыма з чатырох раёнаў, пры гэтым адзін з гэтых трох раёнаў — Нахімаўскі, уключае ня толькі кварталы гораду Севастопаль, але й некаторыя прадмескія тэрыторыі. Астатнія з трох раёнаў, Ленінскі ды Гагарынскі, уключаюць толькі мескія тэрыторыі Севастопалю. Балаклаўскі раён гарадзкія тэрыторыі Севастопалю не ўключае.

Гагарынскі раён займае крайні захад Севастопальскае мескае рады — Гераклейскі паўвостраў, і ўключае толькі тэрыторыі ўласна гораду Севастопаль. На ўсход ад раёну месьціцца Ленінскі раён, які таксама ўключае выключна мескія севастопальскія тэрыторыі. На ўсход і поўнач Ленінскага раёну, пабаапал Севастопальскае бухты знаходзіцца Нахімаўскі раён, які займае практычна ўвесь поўнач Севастопальскае рады і з гэтае прычыны ўключае ня толькі тэрыторыі ўласна места Севастопаль, але й пэўныя прадмескія тэрыторыі й паселішчы (Качынская пасялковая, Андрэеўская сельская, Верхнесадоўская сельская рады). На паўднёвы ўсход ад Нахімаўскага й на ўсход ад астатніх раёнаў разьмешчаны Балаклаўскі раён, які займае абсалютную большасьць ад тэрыторыі Севастопальскае мескае рады. Дадзены раён не ўключае тэрыторыі ўласна гораду Севастопаль, аднак у ягоны склад уваходзяць горад Інкерман (Інкерманская меская рада), населены пункт Балаклава, які фармальна ня мае статусу места, і вялікая колькасьць сельскіх паселішчаў (аб’яднаныя пад юрысдыкцыяй Арлінаўскай і Цярноўскай сельскіх радаў).

Дэталёвы сьпіс
  • Гагарынскі раён;
  • Ленінскі раён;
  • Нахімаўскі раён:
  • Качынская пасялковая рада:
  • пасёлак мескага тыпу Кача;
  • Вішнёвае (Эскі-Элі);
  • Арлоўка (Мамашай);
  • Асіпенка;
  • Полюшка;
  • Андрэеўская сельская рада:
  • Андрэеўка (Аклеіз);
  • Сонячны;
  • Верхнесадоўская меская рада:
  • Верхнесадовае (Дуванкой);
  • Дальняе (Камышлы);
  • Камышлы;
  • Пірагоўка (Аджыкой);
  • Паваротнае;
  • Франтавое;
  • Фруктовае;
  • Балаклаўскі раён:
  • Інкерманаўская меская рада:
  • места Інкерман;
  • Арлінаўская сельская рада:
  • Азёрнае;
  • Арлінае (Байдар);
  • Ганчарнае (Варнавутка);
  • Калхознае (Узунджы);
  • Кізілавае;
  • Новабаброўскае (Бага);
  • Паўлаўка (Сахцік);
  • Перадавое (Уркуста);
  • Падгорнае (Календа);
  • Рэзэрвнае (Кючук-Мускомія);
  • Раднікоўскае (Скеле);
  • Расашанка (Саватка);
  • Тылавое (Хайто);
  • Шырокае (Бююк-Мускомія);
  • Цярноўская сельская рада:
  • Цярноўка;
  • Радное.

Паводле зьвестак на 1 красавіка 2014 году насельніцтва, якое пражывала ў межах Севастопальскае мескае рады, складала 385 998 чал., у тым ліку[2]:

наяўнае
насельніцтва,
чал.
у т.л.
мескае
насельніцтва,
чал.
сталае
насельніцтва,
чал.
у т.л.
мескае
насельніцтва,
чал.
плошча
сушы,
км2
[3]
Балаклаўскі раён45084345834492634426544,9
у т.л. горад Інкерман12031120311185011850
і кварталы Севастопалю[a]22552225522257622576
сельскія н/п105010105000
Гагарынскі раён12451412451412395012395061,1
Ленінскі раён11110711110711006911006926,0
Нахімаўскі раён1052939190910509091639231,5
у т.л. пгт Кача5124512451215121
і кварталы Севастопалю[b]86785867858651886518
сельскія н/п133840134510
м. Севастопаль[c]344958344958343113343113
Агулам385998362113384035360084863,5

У 1992 годзе на аснове закону Ўкраіны «Аб прадстаўніку прэзыдэнта Ўкраіны» й Указу прэзыдэнта краіны ад 14 красавіка 1992 году «Аб становішчы мясцовай дзяржаўнай адміністрацыі» і распараджэньні прэзыдэнта №9 ад 24 красавіка гэтага ж году была спыненая дзейнасьць Севастопальскага выканкаму Севастопальскага гарсавету, замест якога была зацьверджаная Севастопальская меская дзяржаўная адміністрацыя. У чэрвені 1994 году былі праведзеныя першыя прамыя выбары старшыні Севастопальскае мескае рады. 2 жніўня наступнага году ў адпаведнасьці з пунктам 1 указу прэзыдэнта Ўкраіны «Аб абласных, Кіеўскай і Севастопальскай мескіх, раённых у гарадох Кіеў і Севастопаль дзяржаўных адміністрацыях» была сфармаваная меская дзяржаўная адміністрацыя рады[4]. У верасьні 1998 году Канстытуцыйны Суд Украіны адмовіў у прамым абраньні старшыні рады ў сувязі з адсутнасьцю закону аб статусе Севастопалю, з прычыны чаго старшыня Севастопальскае мескае рады абіраецца дэпутатамі на сэсіі мескае рады.

З 2012 году ў сувязі з ратыфікацыяй Украінай Эўрапейскае Хартыі рэгіянальных моваў і моваў меншасьцяў і прыняцьцем закону «Аб захадах дзяржаўнае моўнае палітыкі» расейская мова, будучы роднаю мовай больш чым 10% ад насельніцтва рады, атрымала мажлівасьць набыць рэгіянальны статус, які й быў ёй нададзены мясцовымі дэпутатамі 16 верасьня 2012 году[5].

Анэксія Расеяй

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лютым — сакавіку 2014 году праз уцёкі адпраўленага ў адстаўку прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча й прызначэньнем в. а. прэзыдэнта Аляксандра Турчынава ў Севастопалі атрымалі разьвіцьцё пратэсты прарасейскіх сілаў, накіраваныя супраць новых уладаў краіны, у ходзе чаго легітымныя мясцовыя ўлады былі адхіленыя самаабвешчанымі палітычнымі сіламі прарасейскай арыентацыі. У сярэдзіне сакавіка самаабвешчаныя ўлады Севастопальскае мескае рады аб’явілі пра правядзеньне незаконнага паводле заканадаўства Ўкраіны рэфэрэндуму аб статусе тэрыторыі, у выніку якога паводле сьцьвярджэньняў самаабвешчаных палітычных структураў атрымаў перавагу варыянт «за ўзьяднаньне з Расеяй». Празь невялікі час самаабвешчаныя ўлады рады аб’явілі пра ўваходжаньне ў склад АРК (самаабвешчаныя ўлады якой пераназвалі аўтаномію ў Рэспубліку Крым), якая 16 сакавіка году фармальна аб’явіла незалежнасьць і адразу ж падала прашэньне аб уваходжаньні ў склад Расеі, кіраўніцтва якой ухваліла гэтую просьбу й абвясьціла ўключэньне самаабвешчанай Рэспублікі Крым у склад Расейскае Фэдэрацыі на правох двух асобных суб’ектаў фэдэрацыі (адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак) — уласна Рэспублікі Крым, тэрытарыяльна адпаведнай АРК Украіны, і места фэдэральнага значэньня Севастопаль, тэрытарыяльна адпаведнага Севастопальскай мескай радзе.

Працэс прыходу прарасейскіх сілаў, а таксама рэфэрэндум аб зьмене статусу рады зьяўялецца незаконным паводле заканадаўства Ўкраіны й не прызнаецца цэнтральнымі органамі ўлады краіны, што робіць расейскі кантроль над тэрыторыяй рады толькі фактычным (дэ-факта). Ужо да фактычнага ўсталяваньня кантролю Расеі над Севастопальскай мескай радай самаабвешчаныя ўлады рэгіёну скасавалі афіцыйны статус украінскае мовы, што таксама супярэчыць існаму заканадаўству.

  1. Былы горад Балаклава.
  2. Паўночны й Карабельны бакі места.
  3. Гагарынскі, Ленінскі раёны, севастопальскія тэрыторыі Нахімаўскага раёну, былы горад Балаклава.
  1. 1 2 м. Севастополь. Облікова картка (укр.) Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Вярхоўная Рада Ўкраіны. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
  2. Зьвесткі на 1 красавіка 2014 г. (рас.). Упраўленьне статыстыкі ў г. Севастопалі. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
  3. м. Севастополь (райони у містах). Регіони України та їх склад (укр.) Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Вярхоўная Рада Ўкраіны. Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
  4. Указ Президента України. Про обласні, Київську та Севастопольську міські, районні, районні у містах Києві та Севастополі державні адміністрації (укр.) Афіцыйны партал Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Вярхоўная Рада Ўкраіны (1995). Праверана 27 чэрвеня 2014 г.
  5. Дві області і Севастополь зробили російську регіональною // Украінская Праўда. — 2012.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]