Перайсьці да зьместу

Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалаеў
лац. Mikałajeŭ
укр. Миколаїв
Населены пункт
Будынак-візытоўка места
Будынак-візытоўка места
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Мікалаеўская
Раён Мікалаеўскі, Вітаўскі
Першыя згадкі 1789
Дата заснаваньня 1789
Горад з 1789
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Аляксандар Сянкевіч[d][1]
Геаграфія
Плошча 260 км²
Вышыня НУМ 53 м
Часавы пас
Каардынаты 46°58′ пн. ш. 32°00′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 430 000 чал. (2024)[2]
Нацыянальны склад насельніцтва украінцы — 72,6%, расейцы — 22,6%, беларусы — 0,8%, габрэі — 0,5% (2001)
Афіцыйная мова украінская мова
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-512
Паштовыя індэксы 54000-490
КОАТУУ 4810100000
Нумарны знак BE і НЕ / 15
Узнагароды
Сайт Мікалаеўская меская рада
Мікалаеў на мапе Ўкраіны
Мікалаеў
Мікалаеў
Мікалаеў

Мікала́еў (па-ўкраінску: Миколаїв) — места на поўдні Ўкраіны, на сутоках рэчак Паўднёвага Бугу і Інгулу. Адміністрацыйны цэнтар Мікалаеўскай вобласьці, Вітаўскага ды Мікалаеўскага раёнаў. Горад-герой Украіны (2022)[3]

Знаходзіцца за 65 кілямэтраў ад Чорнага мора. Празь места праходзяць аўтамабільны шлях эўрапейскага значэньня E58: ВенаБраціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — КішынёўАдэса — Мікалаеў — МарыюпальРастоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Крапіўніцкі — Мікалаеў. Вузел чыгуначных лініяў на Адэсу, Хэрсон, Сьнегіроўку, Далінскую. Аэрапорт.

У 1399 року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева места Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[4]

Старажытная гісторыя мясцовасьці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, зьвязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага места — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасьць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзьвёў тут у 1399 року Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.

Пазьней, пасьля экспансіі Турэччыны, назва места ўскладнілася турэцкім словам «гаммані», якое мае значэньня «лазьня», «купальня», «фантан».

Згодна з Кючук-Кайнарджыйскай мірнай дамовай 1774 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расейскай імпэрыі, назва Вітальд-Гаммані была скарочаная і прыстасаваня да расейскай і ўкраінскай моваў — Вітаўка. Ад 1789 року Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 року — Кастрычніцкае, з 1962 — Жаўтнэвае).

У 1789 року князь Рыгор Пацёмкі непадалёк ад Вітаўкі, на паўвысьпе пры сутоках Інгулу і Паўднёвага Бугу, заснаваў флётскае і карабельнае места. Першым грамадзянінам Мікалаева зрабіўся прадпрымальнік, вайсковы дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордэр № 1065 ад 9 верасьня 1789 для яго і зьяўляецца першай дакумэнтальнай згадкай сучаснай назвы места:

« Фабэраву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую вэрф, якая ўзводзіцца на Інгуле — местам Мікалаевам… »

Існуе вэрсія, што места атрымала сваю назву ў гонар перамогі расейскіх войскаў 1788 року падчас узяцьця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Сьв. Мікалая.[5]

Будаваўся горад паводле спэцыяльна складзенага расейскім архітэктарам І. Старовым пляну — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыцьцё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаваньню і флёту. Амаль сто рокаў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флёту. Падчас губэрнатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX стагодзьдзя ў Мікалаеве ўпершыню была зробленая спроба пабудаваць вадаправод, на вуліцах зьявіўся брук, азеляненьне.

У 1862 року ў месьце адкрыўся камэрцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэньня Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтар. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасьля Пецярбургу і Адэсы па аб’ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспартым збожжы, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губэрні, — першае месца ў Расейскай імпэрыі.

Будынак мескай думы (не захаваўся)

У 1918 року ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападзкага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўмацавалася толькі ў 1920 року. За часамі галадамору 1932—1933 рокаў у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прыймаліся пэўныя захады па барацьбе зь бедзтвам, тады як сяляне вобласьці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[6]

З 1942 па 28 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў зрабіўся адным з найбольшых цэнтраў суднабудаваньня ў СССР.

1 сьнежня 1991 року мікалаеўцы разам з жыхарамі вобласьці на Ўсеўкраінскім рэфэрэндуме 89,45 % галасоў «за» пацьвердзілі Акт абвяшчэньня незалежнасьці Ўкраіны. У 1990-я рокі эканоміка Мікалаева, як і ўсёй дзяржавы, адчула шэраг істотных, часьцяком нэгатыўных наступстваў лібэралізацыі рынку і эканамічных пераўтварэньняў. Рэзультатам гэтага стала амаль поўнае зьнішчэньне прамысловасьці, напрыклад, заводаў ЧСЗ, імя 61 камунары і «Акіян».

Выгляд Мікалаева з вышыні каля 10 км

Мікалаеў месьціцца на поўдні Ўкраіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.

Места знаходзіцца каля Бускага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[7]

Клімат Мікалаева ўмерана-кантынэнтальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня складае –3 °C, зіма мяккая, маласьнегавая, з частымі адлігамі, зьменлівая, адлігі зьмяняюцца пахаладаньнямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.

На клімат места значна ўплывае разьмешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.

Лета сьпякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпэратура ліпеня складае 22 °C, пры паступленьні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпэратура нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх рокаў, з прычыны глябальнага пацяпленьня тэмпэратура дасягала вельмі высокіх для поўдня Ўкраіны значэньняў.

Сярэднярочная колькасьць ападкаў 450—500 мілімэтраў. Выпаральнасьць дасягае амаль 1000 мілімэтраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласьці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні пэрыяд пасьля навальніцаў і ўзімку ў выглядзе сьнегу.

 Кліматычныя зьвесткі для Мікалаева 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдняя t, °C −3,1 −1,8 2,6 10,2 16,5 20,4 22,3 21,8 16,9 10,3 4,4 −0,1 10,0
Норма ападкаў, мм 36 35 30 32 44 54 58 41 39 22 36 45 472
Вільготнасьць, % 84 83 78 69 64 63 62 60 66 75 84 86 73
Крыніца: Клімат Миколаєва // www.meteoprog.ua
Кінатэатар «Радзіма»
Гандлёва-забаўляльны комплекс City Center
Гіпэрмаркет «Вялікая Кішэня»
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 92 012 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 104 909 чал.; 1939 год — 168 676 чал.; 1959 год — 226 207 чал.; 1970 год — 331 037 чал.; 1979 год — 439 915 чал.; 1989 год — 502 776 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 514 136 чал.; 2024 год — 385 000 чал.[8]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаябаўгарская
42,17% 56,81% 0,25%

У структуры прамысловасьці Мікалаева галоўнае месца займае машанабудаваньне і мэталаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудаваньня і энэргетычнага машынабудаваньня.

Прамысловыя прадпрыемствы места забясьпечваюць да 50 % аб’ёмаў прадукцыі суднабудаваньня Ўкраіны, звыш 90 % дзяржаўнай вытворчасьці газавых турбінаў, 80 % гліназёму.

Апроч цяжкай, у месьце разьвітая харчовая прамысловасьць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасьля 1991 року дзякуючы замежным інвэстыцыям) — так, ува Ўкраіне ды за яе межамі нязьменная папулярнасьцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Ўкраіна», піўзаводу «Янтар» і інш.

Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:

  • Акцыянэрная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод», найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ўва Ўкраіне і адно з наймагутнейшых у Эўропе.
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара».
  • ААТ «Дамэн Шыпьярдс Акіян», суднабудаўнічая кампанія.
  • «Мікалаеўскі гліназёмны завод», найбольшы вытворца гліназёму ў Эўропе.
  • Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП».
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт».
  • Піўзавод «Янтар».
  • ЗАТ «Лакталіс-Україна».
  • ТАА «Сандора»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Касьцёл Сьв. Ёсіфа

У Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ува Ўкраіне ды найвядомейшых у Эўропе заапаркаў. У месьце дзейнічае шэраг музэяў, у т.л. мастацкі музэй імя Васіля Верашчагіна.

Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў места належаць:

  • Абсэрваторыя Чарнаморскага флёту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсэрваторыя;
  • Афіцэрскі сход (1824);
  • Катэдральны сабор Касьпераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
  • Катэдральны Сьвята-Раства-Багародзіцкі сабор (1800—1828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
  • Касьцёл Сьв. Ёсіфа (1886);
  • Лютэранская кірха (1852);
  • Штаб камандуючага Чарнаморскім флётам (1793) — цяпер гэта Музэй суднабудаваньня і флёту;
  • Яхт-клюб (1904).
  1. Миколаївський міський головаMykolaiv urban hromada.
  2. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення на травень 2024 року». — Миколаїв, Державна служба статистики України, 2024  (укр.)
  3. Ще 4 міста в Україні стали Героями, Украінская праўда, 25-03-2022
  4. Добровольський О.А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) (недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  5. Nikołajew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 149
  6. Голодомор 1932-1933 років. Документи Державного архіву Миколаївської області свідчать // Державний архів Миколаївської області
  7. Атлас. География Украины. 2001 год. 9 класс. Издательство «Освіта».
  8. https://sss-ua.org/wp-content/uploads/2025/01/Mykolaivska-TH_2_zvit_monitorynh-polityk-i-prohram-u-sferi-sotszakhystu.pdf.pdf
  9. Договір про співробітництво між меріями міст Бурси (Туреччина) і Миколаєва (Україна)
  10. Договір про співробітництво між виконавчим комітетом міської ради м. Миколаїв (Україна) та мерією м. Галац (Румунія)
  11. Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
  12. Протокол про дружбу та співробітництво між Москвою та Миколаєвом
  13. Угода про співробітництво між адміністрацією міста Петрозаводська (Республіка Карелія, Росія) та виконавчим комітетом Миколаївської міської Ради (Україна)
  14. Угода між Адміністрацією Санкт-Петербурга Російської Федерації та виконавчим комітетом Миколаївської міської ради України про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
  15. Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
  16. Угода між виконавчим комітетом Миколаївської міської ради (Україна) та Адміністрацію нового регіону Примор'я м. Тяньцзінь (Китайська Народна Республіка) про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]