Тарнопальская вобласьць
Тарнопальская вобласьць | |
Тернопільська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Тарнопаль |
Улучае | 17 раёнаў |
Найбольшы горад | Тарнопаль |
Іншыя буйныя гарады | Чарткоў, Крэменец, Беражаны |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Губэрнатар | Алег Сірацюк |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,112 млн (2,37%, 4-е месца) |
Шчыльнасьць | 118,04 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 97,8%, расейцы — 1,2%, палякі — 0,3% |
Плошча | 13,823 тыс. км² (3,61%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 443 м 116 м |
Шырата | ад 50°13' пн.ш. да 48°31' пн.ш. |
Даўгата | ад 24°42' у.д. да 26°24' у.д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа {{{Назва ў родным склоне}}} | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-61 |
Тэлефонны код | +38 035 |
Паштовыя індэксы | 46xxx, 47xxx, 48xxx |
Інтэрнэт-дамэн | ternopil.ua; te.ua |
Код аўтам. нумароў | ВО |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тарно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны. Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тарнопаль.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тарнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).
Водныя аб’екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тарнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 году ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 году мела афіцыйную назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнопаль).
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тарнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласьці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1022 вёсак.