Палтаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палтаўская вобласьць
Полтавська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Уваходзіць у Левабярэжная Ўкраіна
Адміністрацыйны цэнтар Палтава
Улучае 19 раёнаў
Найбольшы горад Палтава
Іншыя буйныя гарады Гарышнія Плаўні, Крамянчук
Лубны, Міргарад
Дата ўтварэньня 22 верасьня 1937 року
Губэрнатар Валеры Галаўко
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,554 млн (3,31%, 11-е месца)
Шчыльнасьць 54,09 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 75%
расейцы — 20%
беларусы — 0,4%
армяне — 0,2%
малдаване — 0,2%
жыды — 0,1%
іншыя — 0,5%
Плошча 28,748 тыс. км² (4,76%)
Месцазнаходжаньне
Палтаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-53
Тэлефонны код +38 053
Паштовыя індэксы 36xxx, 37xxx, 38xxx, 39xxx
Інтэрнэт-дамэн poltava.ua; pl.ua
Код аўтам. нумароў BI
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Палта́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Полтавська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці скаладае 28,748 тыс. км². Насельніцтва — 1,554 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Палтава.

Геаграфічныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная ў сярэдняй частцы Левабярэжнай Украіны.

На поўначы мяжуе з Чарнігаўскай ды Сумской, на ўсходзе з Харкаўскай, на поўдні з Днепрапятроўскай ды Кіраваградзкай, на захадзе з Кіеўскай ды Чаркаскай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 213,5 км, а з захаду на ўсход 245 км.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –6,5 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе дажджоў.

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка вобласьці ляжыць у межах Прыдняпроўскай нізіны. Асноўны тып глебаў — сярэдне-гумусавыя чарназёмы.

Водныя аб'екты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі вобласьці цякуць 146 рэчак агульнай даўжыні 5101 км. Рэкі вобласьці належаць да басэйну Дняпра: левыя прытокі — Сула, Псэл, Ворскла, Ворэль. На поўдні ды паўднёвым захадзе вобласьць амываюць воды Крамянчуцкага ды Днепрадзяржынскага вадасховішчаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 25 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 5 — абласнога значэньня, 21 мястэчка, 43 пасёлкі, 1783 вёскі.