Харкаўская вобласьць
| Харкаўская вобласьць | |
| Харківська область | |
Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Украіна |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Харкаў |
| Улучае | 27 раёнаў |
| Найбольшы горад | Харкаў |
| Іншыя буйныя гарады | Ізюм, Чугуеў |
| Дата ўтварэньня | 27 лютага 1932 року |
| Губэрнатар | Ігар Балута |
| Афіцыйныя мовы | украінская |
| Насельніцтва (2006) | 2,829 млн. (6,03%, 3-е месца) |
| Шчыльнасьць | 90,05 чал./км² |
| Плошча | 31,415 тыс. км² (5,2%) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 236 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +2 |
| Код ISO 3166-2 | UA-63 |
| Тэлефонны код | +38 057 |
| Паштовыя індэксы | 61xxx, 62xxx, 63xxx, 64xxx |
| Інтэрнэт-дамэн | kharkov.ua; kh.ua |
| Код аўтам. нумароў | АХ |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ха́ркаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Ха́рьківська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31,415 тыс. км². Насельніцтва — 2,829 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Харкаў.
Геаграфічныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.
На поўначы і паўночным усходзе мяжуе зь Белгародзкай вобласьцю Расеі, на ўсходзе з Луганскай, на паўднёвым усходзе з Данецкай, на паўднёвым захадзе з Днепрапятроўскай, на захадзе ды паўднёвым захадзе з Палтаўскай і Сумской абласьцямі Ўкраіны.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 210 км, з захаду на ўсход — 220 км.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць ляжыць у зонах лесастэпу й стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +21 °C, студзеня –7 °C.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць разьмешчаная ў межах Сярэднярускага й Прыдняпроўскага ўзвышшаў. Стэпавыя раёны характарызуюцца раўнінным ляншафтам, зрэдку сустракаюцца глыбокія яры.
Глебы пераважна чарназёмныя
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Харкаўшчына мае значныя паклады прыроднага газу, вапны, крэйды і інш. Паводле папярэдніх разьлікаў запасы газу ў межах вядомых радовішчаў на Харкаўшчыне складаюць 75 мільярдаў м³.
Водныя аб'екты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]75 % водных рэсурсаў вобласьці належаць да басэйну Дона. Галоўная водная артэрыя — Северскі Данец — зьяўляецца правым прытокам Дона. Сярод іншых рэчак найбуйнейшымі зьяўляюцца Аскол, Уды, Бярэка. Агульная даўжыня 867 вадатокаў складае 6,4 тыс. км. Ёсьць у вобласьці і азёры, самае вялікае зь якіх — Ліман. Створаны каля 50 вадасховішчаў. Па тэрыторыі вобласьці праходзіць канал Дняпро—Данбас.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У VII—X стагодзьдзях частка тэрыторыі вобласьці ўваходзіла ў склад Хазарзкага каганату. У XIII ст. тэрыторыя вобласьці пацярпела ад нашэсьця татара-манголаў. Доўгі час гэтыя землі заставаліся малазаселенымі.
У 1596 року на поўначы ад Ізюма была заснаваная першая расейская фартэцыя — Царабарысаў. У 1765 року была створаная Слабодзка-Ўкраінская губэрня.
З 1919 па 1934 рр. Харкаў быў сталіцай УССР. Харкаўская вобласьць УССР была ўтвораная 27 лютага 1932 року.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вобласьць налічвае 27 адміністрацыйных раёнаў, 17 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 61 мястэчка, 175 пасёлкаў, 1508 вёсак.

