Кімэрыйцы
Выгляд
Кімэрыйцы (па-грэцку: Kimmérioi) — плямёны, якія ў 7—6 стагодзьдзях да н. э. жылі ў Паўночным Прычарнамор’і. Упершыню ўзгаданыя ў Гамэра, Каліна і Герадота. Былі выцесьнены скіфамі, і самі захапілі Фрыгію, Лідыю, Кападокію. У старажытнай тапаніміцы Паўночнага Прычарнамор’я існавалі назвы тыпу Кімэрыйскі вал, Баспор Кімэрыйскі і пад.