Прэзыдэнт Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржаўная пасада
Прэзыдэнт Украіны
па-ўкраінску: Президент України

Штандар Прэзыдэнта Ўкраіны

Пасаду займае
Уладзімер Зяленскі
з 20 траўня 2019
Узначальвае Украіна
Форма звароту Пане прэзыдэнце (укр. Пане президенте)
Афіцыйная рэзыдэнцыя Марыінскі палац (цэрыманіяльная)
13 іншых даступныя для ўжываньня
Прызначаецца абіраецца на прамых выбарах
Тэрмін паўнамоцтваў 5 рокаў, ня больш за два тэрміны запар
Заробак 28 000 (1500 $)[1]
Папярэдняя пасада Старшыня Вярхоўнае Рады ЎССР
Пасада зьявілася 5 сьнежня 1991
Першы на пасадзе Леанід Краўчук
Сайт http://www.president.gov.ua/ru/

Прэзыдэ́нт Украі́ны (па-ўкраінску: Президент України) — кіраўнік дзяржавы Ўкраіна. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасьцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. Зьяўляецца гарантам дзяржаўнага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, выкананьня канстытуцыйных працоў і свабодаў асобы і грамадзяніна[2].

Дзейным прызыдэнтам зьяўляецца Ўладзімер Зяленскі, інаўґурацыя якога адбылася 20 траўня 2019 року.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт абіраецца наўпроставымі выбарамі ўсімі грамадзянамі на тэрмін пяць гадоў. Адна асоба ня можа быць прэзыдэнтам болей за 2 тэрміны запар. Канстытуцыя Ўкраіны забараняе прэзыдэнту быць кіраўніком якой-небудзь партыі.

Прэзыдэнт таксама зьяўляецца Вярхоўным галоўнакамандуючым Узброеных сілаў і кіраўніком Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.

Прэзыдэнт можа накладаць вэта на рашэньні, прынятыя Вярхоўнай Радай; тая можа пераадолець ягонае вэта 2/3 галасоў. Прэзыдэнт мае права распускаць Раду. Падае на зацьвярджэньне кандыдатаў на пасты міністра замежных справаў і міністра абароны; прызначае 6 з 18 судзьдзяў Канстытуцыйнага суду.

Афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта, Марыінскі палац, разьмяшчаецца ў Пячэрскім раёне Кіева. Акрамя гэтага, ён мае яшчэ некалькі рэзыдэнцыяў, такіх як Дом з хімэрамі і Дом удавы, што плача. Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны знаходзіцца на вуліцы Банкавай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасада прэзыдэнта ва Ўкраіне зьявілася ва Ўкраіне адразу пасьля здабыцьця незалежнасьці ў 1991 року разам зь іншымі інстытутамі, такімі як Кабінэт міністраў ды Вярхоўная Рада. Паводле ўнесеных у Канстытуцыю УССР 1978 року зьмяненьняў прэзыдэнт зьяўляўся старшынём выканаўчай улады.

З прыняцьцем у 1996 канстытуцыі незалежнай Украіны[3] прэзыдэнт фармальна перастаў быў кіраўніком выканаўчай улады, аднак пакінуў за сабою права прызначаць са згоды парлямэнту прэм’ер-міністра, і зь ягонай падачы зацьвярджаць міністраў, а таксама права скасоўваць акты Кабінэту міністраў.

Пасьля канстытуцыйнае рэформы 2004 року[4] Ўкраіна стала парлямэнцка-прэзыдэнцкаю рэспублікай. Парлямэнцкая большасьць вызначала асобу прэм’ер-міністра і прадстаўляла яе прэзыдэнту, а той у сваю чаргу яшчэ раз уносіў кандыдатуру прэм’ер-міністра для зацьверджаньня ў парлямэнт. Прэзыдэнт быў пазбаўлены права выносіць на разгляд парлямэнту кандыдатуры міністраў (гэта рабіў прэм’ер-міністар), генэральнага пракурора, кіраўніка Службы бясьпекі. Прэзыдэнт меў права вэта на прынятыя Вярхоўнаю Радай законы, аднак тая магла яго пераадолець дзьвюма трацінамі галасоў.

У 2010 року са скасаваньнем канстытуцыйнае рэформы значэньне і вага прэзыдэнта значна павялічылася. Прэзыдэнт фактычна, хоць гэта й не было зафіксавана ў Канстытуцыі, стаў кіраўніком выканаўчае ўлады. Уплыў парлямэнту значна ўпаў.

22 лютага 2014 року ў выніку падзеяў Эўрамайдану Вярхоўная Рада Ўкраіны вярнула ў дзеяньне Канстытуцыю 2004 року, такім чынам скасаваўшы новыя паўнамоцтвы прэзыдэнта. Выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта стаў Аляксандар Турчынаў.

Пазачарговыя выбары на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны былі прызначаныя на 25 траўня 2014 году і адбыліся ў гэты ж тэрмін. У выніку выбараў у першым туры быў абраны пазафракцыйны кандыдат Пятро Парашэнка, інаўгурацыя якога адбылася 7 чэрвеня гэтага ж году.

Штандар прэзыдэнта Ўкраіны

Сьпіс прэзыдэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс прэзыдэнтаў Украіны

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]
  2. ^ Артыкул 102 Канстытуцыі Ўкраіны
  3. ^ Верховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (28 чэрвеня 1996). Праверана 16 красавіка 2014 г.
  4. ^ ерховна Рада України; Конституція, Закон від 28.06.1996 № 254к/96-ВР (укр.). Верховна Рада України (28 чэрвеня 1996). Праверана 16 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Украінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў