Скірмунты
Скірмунты | |
![]() Радавы герб Скірмунтаў «Дуб»
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў: | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
Скірмунты — шляхецкі род гербу «Дуб» і гербу «Прыяцель». Буйныя беларускія прамыслоўцы XIX стагодзьдзя зь пінскага Палесься. Валодалі буйнымі маёнткамі ў Плотніцы, Парэччы і Моладаве.
Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Скірмант
Імя Скірмунт (Скірмонт), ад якога ўтварылася прозьвішча роду, зьмяшчае той жа фармант (-монт-), што і Жыгімонт — літоўская (беларуская) форма старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Скірмунт складаецца з фармантаў -скір-, які паходзіць ад гоцкага skeirs 'ясны, чысты', і -монт- (-мунт-, -мунд-), які паходзіць ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[2]. Такім парадкам, імя Скірмунт азначае «чыстая гарлівасьць» або «ясны розум» (упаміналася германскае імя Scaramunt)[3].
Прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
1355 рок — першы ўпамін пра Васіля Скірмунта.
У 1551 року каралева і вялікая княгіня Бона Сфорца надала Богушу Скірмунту зямельны надзел у Плотніцы, за што той абавязаўся «службу ваенную земскую служыці». Пазьней у крыніцах упамінаецца плотніцкі стараста Крыштаф Скірмунт.
Пад 1777 рокам таксама ўпамінаецца пінскі войт Адам Скірмунт.
Аляксандр Скірмунт (1793—1845) (Плотніцкая лінія?), маршалак шляхты пінскага павету спачыў у вёсцы Радчыцку пры царкве Нараджэння Божай Маці, на будаваньне якой ахвяраваў уласныя грошы.
Сымон Скірмунт (1751—1817) — маршалак Берасьцейскага ваяводзтва, пасол сойма. Набыў у Міхала Клеафаса Агінскага моладаўскія й парэцкія землі.
- Аляксандар Сымонавіч Скірмунт (1799—1870) — заснавальнік прамысловасьці на Палесьсі.
- Аляксандар Аляксандравіч Скірмунт (1830—1911)
- Раман Скірмунт (1868—1939) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, дэпутат I Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі, прэм’ер-міністар БНР
- Генрых Скірмунт
- Канстантын Скірмунт (1866—1949)
- Казімер Скірмунт
- Алена Скірмунт (1827—1874)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вяроўкін-Шэлюта У. Скірмунты // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 457.
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-48-X.