Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Скірмант

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Германскі арыгінал

[рэдагаваць крыніцу]

Уласна германская форма імя Sciremunt - то з даследвання Шмітляйна? Алёхно (гутаркі) 17:59, 8 красавіка 2024 (+03)[адказаць]

Само імя з даведніка Фёрстэрмана (Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1308), а Шмітляйн падае яго за адпаведнік імя Скірмант (Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:50, 8 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Цікава. У выданні Фёрстэмана 1856 г. гэтага імя няма. Дзякую за пільнасць!
Варта ўсе публікацыі, з якіх узяты арыгінальныя германскія імі, падаць перад пачаткам табліцы ў артыкуле "Імёны ліцьвінаў", каб зняць якія-кольвечы пытанні аб крыніцах. Алёхно (гутаркі) 10:41, 9 красавіка 2024 (+03)[адказаць]
Уласна менавіта таму і лічу вартым шукаць доступ хоць бы да Kaufmann H. Altdeutsches Namenbuch: Bd. 1. Altdeutsche Personennamen. Ergänzungsband. — München, 1968. — 437 p. (а ў ідэале да рэшты найбольш цытаваных крыніцаў старажытных германскіх імёнаў). Бо навука не стаяла і не стаіць не месцы. Вядома, наўрад ці знойдуцца адпаведнікі да ўсіх імёнаў ліцьвінаў, але нейкія новыя каштоўныя адпаведнікі там абавязкова будуць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:00, 9 красавіка 2024 (+03)[адказаць]