Старадубскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Старадубскі павет
Sievierščyna. Севершчына (1676).jpg
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Старадуб
Старосты Старосты старадубскія
Час існаваньня 16181667
Месцазнаходжаньне Старадубскага павету
Старадубскі павет на мапе

Стараду́бскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Старадуб.

Месты: Дрокаў, Мглін, Пагар, Папова Гара, Почап, Сураж, Трубецк.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618)[1]. У 1625 утварыліся Смаленскі і Старадубскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Старадубскі[2], Папоўгорскі[3], Почапскі і Трубчэўскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).

У 1626 прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 з Кіеўскага ваяводзтва ў склад павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства.

У 1648 тэрыторыю павету акупавалі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву «эгзулянты». Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667) Севершчына апынулася пад уладай Маскоўскай дзяржавы.

Старадубская шляхта[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1670 року для надзяленьня зямлёй старадубскай шляхты вылучылі Оскае (Госкае) староства (гл. Гожа) і Клейвы ў Гарадзенскім павеце, Пашырвінцкае староства ў Ковенскім павеце, Уцянскае староства ў Вількамірскім павеце. Ад 1777 року старадубская шляхта зьбіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім павеце.

Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Старосты старадубскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал. Павятовы мундзір складаўся з «сапфіровага» кунтуша, залатых жупана і адваротаў.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян старадубскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Бізьпінк. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала старадубскую кашталянію. У выніку, кашталян старадубскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 598.
  2. ^ Старадубскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 628.
  3. ^ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]