Вітарт
Вітарт лац. Vitart | |
Witart | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Witt + Hart |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вітард, Вітэрт, Віторт |
Вытворныя формы | Відарт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вітарт» |
Вітарт (Вітард, Вітэрт), Віторт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вітард або Вітарт (Witard, Witart[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Бутавіт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Botwith) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[3], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[4], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[5][6].
Адпаведнасьць імя Вітарт германскаму імю Witard сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае усходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Вітарт складаецца з асноваў -віт- і -друд- (-трут-, -трот-) (імёны ліцьвінаў Гаўдрут, Гендрута, Кондрут; германскія імёны Gautrude, Genedrudis, Cundrud), якая паходзіць ад гоцкага і германскага þruþs 'мажнасьць, веліч'[8]. Такім парадкам, імя Вітарт азначае «мажнасьць мудрасьці»[9]. Адзначалася германскае імя Witrud[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Виторту у Ковеньскои волости под Вешомъ земля (1440—1492 гады)[11]; Виторту у Лобунове шесть чоловеков (7 лістапада 1442 году)[12]; Янъ Витортъ[13], Станко Витортовичъ[14], Романъ Витортовичъ[15], Михно Витортовичъ… Юшко Витортовичъ[16], Лаврин Витортовичъ… Римъко Витортовичъ[17], Якубъ Витортовичъ[18] (1528 год); Бернат Витортович (1538 год)[19]; Витортъ Намонович (1 ліпеня 1542 году)[20]; Нарка Витортовича (1533—1535 гады)[21]; Abramiecz Witorczicz (1558 год)[22]; Родъ Витортовичовъ[23], Балтромей Витортовичъ[24] (1567 год); у того Матея Щефановича Витортовича… тот же Матей Стефановичъ Витортовича (4 сакавіка 1596 году)[25]; я Ганна Воитеховна Витортовна Бояновского Станиславовая Чеховича… пану Якубе Воитеховичу Витортовича Бояновским (4 сакавіка 1596 году)[26]; Wojciech Witort[27], Paweł Witort[28] (1621 год); Nicolaus Witort (1640 год)[29]; p. Jerzy Janowicz Witort po rodzicu Janie Witorcie z kupią od p. Jerzego Wojciechowicza Witorta[30], Władysław Witort[31], Stefan Witort[32], Jerzy Witort[33], JM. Pani Piotrowa Witortowa[34], Dawid z Witorta Rymgayło[35], Jarosz z Witorta Rymgayło[36], na miejscu Pawła Witorta[37], Marcin Witort[38], Wojciech Witort[39], Bartłomiej Witort[40] (1690); Gieorgius Witort (1703 год)[41]; Witart (6 лістапада 1757 году)[42]; Antoni Witortt (1804 год)[43]; Zofia Witert (1805 год)[44]; Róża Wittort (1806 год)[45]; Ewa Witard (1843 год)[46].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вітарт (Віторт) — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Ян Вітарт — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станька Вітартавіч (Вітортавіч) — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Раман Вітартавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Міхна Вітартавіч — расенскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юшка Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Лаўрын Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рымка Вітартавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб Вітартавіч — відуклеўскі баярын, які ўпамінаецца попісе войска ВКЛ 1528 году
- Якуб Войцехавіч Вітартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1590 годзе[47]
- Адам зь Вітарта Рымгайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1672—1691 гадох[48]
- Мікалай Ян Вітарт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік старадубскі ў 1693 годзе[49]
Вітартавічы (Вітортавічы) — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
Вітарты (Witort) гербаў Нячуя, Сыракомля і Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[50].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся зямля Вітартавічы (Витортовичи) у Ковенскім павеце, Вітартаўскія нівы ў Віленскім ваяводзтве і маёнтак Вітарты (Виторты) ва Ўпіцкім павеце[51].
У 1612 годзе ўпамінаўся маёнтак Вітартавічы ва Ўпіцкім павеце[52].
На памежжы гістарычных Вількаміршчыны і Ўпіччыны існуе вёска Вітарты.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 66.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1570.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 74.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 28.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 172.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 360.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 23.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 37.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 153.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 715.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1302.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 216—218.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 405.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 76.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 103.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 441.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 194.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 93.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 102.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 142.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 143.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 153.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 160.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 162.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 211.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 212.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 213.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ V, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kwetki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Nowe Miasto, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Ponedele, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 95.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 146.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 303.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 852.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 159.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 419.