Войцех Тука
Войцех Тука | |
![]() | |
Прэм'ер-міністры Славаччыны[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 ліпеня 1880[1][2][3][4] Шт’яўніцке Банэ, Банска Шцьяўніца, Банскабыстрыцкі край, Славаччына |
Памёр: |
20 жніўня 1946[1][2][3][4] (66 гадоў) Браціслава, Чэхаславаччына |
Партыя: | Глінкава славацкая народная партыя |
Войцех Тука (па-славацку: Vojtech Tuka; 4 ліпеня 1880, Шт’яўніцке Банэ — 20 жніўня 1946, Браціслава) — славацкі палітык вугорскага паходжаньня часоў Другой Сусьветнай вайны. Ідэоляг Глінкавай Славацкай народнай партыі, якая ўзначальвала рух сэпаратыстаў у складзе Чэхаславаччыны.
Быў прафэсарам у Будапэшце і Браціславе, адным зь лідэраў Глінкавай Славацкай народнай партыі, мэтай якой было дасягненьне аўтаноміі Славаччыны ў складзе Чэхаславаччыны, а пазьней — поўнай незалежнасьці.
1929 — асуджаны за шпіянаж на карысьць Вугоршчыны, 1937 — вызвалены.
1939—1944 — прэм’ер-міністар Першай Славацкай рэспублікі, узначальваў радыкальнае крыло Глінкавай народнай партыі (больш умеранае крыло ўзначальваў прэзыдэнт Ёзэф Ціса), быў прыхільнікам актыўнай падтрымкі гітлераўскай Нямеччыны і этнічных чыстак, якія былі накіраваныя супраць нацыянальных меншасьцяў. Пасьля паразы Нямеччыны прысуджаны да сьмяротнага пакараньня.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Войцех Тука — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў