Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту
Выгляд
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту — асоба, абраная ў Эўрапейскі парлямэнт. У самым пачатку працы Эўрапарлямэнту эўрапарлямянтарыі прызначаліся краінамі-чальцамі з дэпутатаў нацыянальных парлямэнтаў. Аднак з 1979 году парлямэнтарыі абіраюцца прамым усеагульным галасаваньнем. Кожная краіна сама выбірае спосаб абраньня кандыдатаў. У цяперашні час усе дзяржавы выкарыстоўваюць розныя формы прапарцыянальнай выбарчай сыстэмы.
Ад выбараў, праведзеных у траўні 2014 году, колькасьць эўрапарлямянтарыяў узрасла і склала 751 чалавек, ад кожнай краіны-чальца ад 6 да 96 эўрадэпутатаў.
Колькасьць дэпутатаў па краінах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Краіна | Колькасьць |
|---|---|
| Нямеччына | 96 |
| Францыя | 74 |
| Вялікабрытанія | 73 |
| Італія | 73 |
| Гішпанія | 54 |
| Польшча | 51 |
| Румынія | 32 |
| Нідэрлянды | 26 |
| Бэльгія | 21 |
| Грэцыя | 21 |
| Партугалія | 21 |
| Вугоршчына | 21 |
| Чэхія | 21 |
| Швэцыя | 20 |
| Аўстрыя | 18 |
| Баўгарыя | 17 |
| Данія | 13 |
| Славаччына | 13 |
| Фінляндыя | 13 |
| Ірляндыя | 11 |
| Летува | 11 |
| Харватыя | 11 |
| Латвія | 8 |
| Славенія | 8 |
| Эстонія | 6 |
| Кіпр | 6 |
| Люксэмбург | 6 |
| Мальта | 6 |
| Усяго | 751 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў