Перайсьці да зьместу

Пэтэр Пэлегрыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэтэр Пэлегрыні
Peter Pellegrini
8-ы прэм’ер-міністар Славаччыны
22 сакавіка 2018  цяперашні час
Папярэднік Робэрт Фіца
Міністар унутраных справаў Славаччыны
17 красавіка 2018  цяперашні час
Папярэднік Томаш Друкер
Старшыня Нацыянальнай рады Славаччыны
25 лістапада 2014  23 сакавіка 2016
Папярэднік Павал Пашка
Наступнік Андрэй Данка
Міністар адукацыі Славаччыны
3 ліпеня 2014  25 лістапада 2014
Папярэднік Душан Чаплавіч
Наступнік Юрай Драксьлер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся6 кастрычніка 1975(1975-10-06)[1][2] (50 гадоў)
ПартыяКурс — сацыяльная дэмакратыя
Адукацыя
Узнагароды
мальтыйскі ордэн Заслуг ордэн Андрая Глінкі I класа ордэн Людавіта Штура I кляса Milan Rastislav Štefánik Cross, First Class Крыж Прыбіны I клясы Grand Collar of the Order of Prince Henry

Пэтэр Пэлегрыні (па-славацку: Peter Pellegrini; нар. 6 кастрычніка 1975, Банска Быстрыца, ЧССР) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 2018 па 2020 гады. У 2024 годзе абраўся на пасаду прэзыдэнта Славаччыны.

Пэтэр Пэлегрыні скончыў эканамічныя факультэты Ўнівэрсытэту Матэя Бэла ў Банскай Быстрыцы, і Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Кошыцах.

У 2002—2006 быў памочнікам дэпутата Нацыянальнай рады Любаміра Важнага. На парлямэнцкіх выбарах 2006 року абраны дэпутатам ад партыі Курс — СД, у 2010 року пераабраны на наступны тэрмін.

Пасьля трэціх перавыбараў у 2012 року стаў намесьнікам міністра фінансаў. На пазачарговым зьезьдзе партыі Курс — СД ў 2014 року быў абраны ейным новым старшынём. Пасьля адстаўкі міністра Душана Чаплавіча стаў 3 ліпеня 2014 міністрам адукацыі, навукі, дасьледаваньняў і спорту. На пасадзе знаходзіўся да 25 лістапада, калі замяніў Паўла Пашку на посьце сьпікера парлямэнту.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2016 року стаў віцэ-прэм’ерам па інвэстыцыях і інфарматызацыі.

7 сакавіка 2018 пасьля палітычнага крызісу ў дзяржаве, выкліканага забойствам журналіста Яна Куцяка, прызначаны міністрам культуры Славаччыны, аднак ужо праз тыдзень, 15 сакавіка, прэзыдэнт Андрэй Кіска даў яму даручэньне сфармаваць новы ўрад пасьля падачы ў адстаўку кабінэту Робэрта Фіцы. 22 сакавіка пастаўлены прэм’ер-міністрам Славаччыны.

  1. Peter Pellegrini // Brockhaus Enzyklopädie (ням.)F.A. Brockhaus, 1796.
  2. Peter Pellegrini // Munzinger Personen (ням.)
  3. https://www.vlada.gov.sk/20293/peter-pellegrini/ (славац.)

Вонкавыя спасынкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]