Андрэй Кіска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Кіска
Prezident Andrej Kiska v New Yorku.JPG
4-ы прэзыдэнт Славаччыны
15 чэрвеня 2014 — 15 чэрвеня 2019
Папярэднік: Іван Гашпаравіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 лютага 1963 (59 гадоў)
Попрад, Славаччына
Партыя: незалежны
Сужэнец: Марціна Кіскава
Дзеці:
  • Андрэй
  • Натальля
  • Вераніка
  • Віктар
Адукацыя: Славацкі тэхнічны ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Вялікая зорка ганаровай адзнакі «За заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай» Grand Cross Special Class of the Order of Merit of the Federal Republic of Germany Ордэн Крыжа зямлі Марыі кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятога Уляфа Ľudovít Štúr Order 1st class ордэн Андрэя Глінкі Крыж Прыбіны ордэн Зоркі Румыніі

Андрэ́й Кі́ска (па-славацку: Andrej Kiska; нарадзіўся 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзыдэнт Славаччыны (з 2014), славацкі прадпрымальнік, мэцэнат. Мэнэджар року-2006, ляўрэат прэміі «Крышталёвае крыло» за філянтрапію (2011).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту са званьнем інжынэра-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[1]. У 1990 року зьехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчаваньня[2][3].

Неўзабаве інвэставаў увесь заробак у акцыі амэрыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[3]. Паводле ўласнага прызнаньня, ягоны побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амэрыкі я вярнуўся зь непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[4].

Андрэй Кіска вярнуўся на радзіму ў сьнежні 1991[3]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Triangle group international»[5][6], якое дзейнічала як філія аднайменнай кампаніі з Паўночнае Караліны, належнай іхнім сябрам[3]. Фірма валодала сеткаю ювэлірных майстэрняў у Славаччыне і мела філію ў Остраве. Пасьля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэньняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтаю мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, ня вытрымала канкурэнцыі[3].

8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[7], якая займалася набыцьцём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцы, пасьля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазьней асартымэнт таксама пашырыўся на мэблю, спартовыя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянэрнае таварыства «Quatro»[8], якое прапаноўвала афармленьне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрэй Кіска: «Гэта тыповая амэрыканская мадэль, калі вы валодаеце пасьпяховаю фірмаю і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[4].

Сетка зьвязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянэрным таварыствам «Slovenská požičovňa»[9], Q — CAR[10] і «Slovenské kreditné karty»[11], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славаччыне крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[3]. У сьнежні 2004 пяць гэтых кампаніяў набыў Усеагульны крэдытны банк[12] ды ўлучыў іх у структуру холдынгавае кампаніі «Consumer Finance Holding»[13][14].

У 2006 року Андрэй Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэклямнае агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамэрцыйную арганізацыю «Добры анёл»[15]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крышталёвае крыло» за філянтрапію[16].

У 2014 року перамог на прэзыдэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Andrej Kiska(славацк.). Aktuality.sk. Праверана 2014-03-21 г.
  2. ^ milionár Andrej Kiska: Dobro treba robiť z princípu(славацк.). SME. Праверана 2014-03-21 г.
  3. ^ а б в г д е Andrej Kiska: Nepredávali sme pôžičky, ale emócie(славацк.). Trend. Праверана 2014-03-23 г.
  4. ^ а б Andrej Kiska úspešný a odvážny vizionár(славацк.). Next Future. Праверана 2014-03-21 г.
  5. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o.; skrátený názov: TGI, s.r.o.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1992-03-04). Праверана 2014-03-23 г.
  6. ^ TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o. : O nás(славацк.). TGI. Праверана 2014-03-21 г.
  7. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TatraCredit, s.r.o. Kežmarok(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1996-10-08). Праверана 2014-03-23 г.
  8. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : QUATRO, a.s.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (1999-10-14). Праверана 2014-03-23 г.
  9. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : SLOVENSKÁ POŽIČOVŇA, a.s.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2001-05-17). Праверана 2014-03-23 г.
  10. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Q - CAR, a.s.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2002-06-24). Праверана 2014-03-23 г.
  11. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Slovenské kreditné karty, a.s.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2004-05-12). Праверана 2014-03-23 г.
  12. ^ Prekvapenie na koniec roka: VÚB kúpila Triangel – Quatro(славацк.). Trend. Праверана 2014-03-21 г.
  13. ^ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Consumer Finance Holding, a.s.(славацк.). Ministerstvo spravodlivosti SR (2005-02-25). Праверана 2014-03-23 г.
  14. ^ História(славацк.). Consumer Finance Holding. Праверана 2014-03-21 г.
  15. ^ Zakladatelia(славацк.). Dobrý anjel. Праверана 2014-03-21 г.
  16. ^ 2011(славацк.). Krištáľové krídlo. Праверана 2014-03-29 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Андрэй Кіскасховішча мультымэдыйных матэрыялаў