Мікулаш Дзурында
| Мікулаш Дзурында | |
| па-славацку: Mikuláš Dzurinda | |
| В. а. прэзыдэнта Славаччыны | |
|---|---|
| 30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999 | |
| Папярэднік | Уладзімір Мэч’яр (в.а.) |
| Наступнік | Рудальф Шусьцер |
| 4-ы Прэм’ер-міністар Славаччыны | |
| 30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006 | |
| Папярэднік | Уладзімір Мэч’яр |
| Наступнік | Робэрт Фіца |
| Міністар замежных справаў Славаччыны | |
| 9 ліпеня 2010 — цяперашні час | |
| Папярэднік | Міраслаў Лайчак |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 4 лютага 1955 (70 гадоў) Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына |
| Партыя | Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія — Дэмакратычная партыя |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Ева Дзурындава |
| Дзеці | Zuzana Dzurindová[d][1] |
| Узнагароды | |
| Сайт | vlada.gov.sk/dzurinda_en/ |
Мікулаш Дзурында (па-славацку: Mikuláš Dzurinda; нарадзіўся 4 лютага 1955 году, Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзыдэнта Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансэрватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намесьнік міністра транспарту, тэлекамунікацыяў і пошты. У 1994 годзе — міністар транспарта, тэлекамунікацыяў і пошты ва ўрадзе Ёзэфа Мораўчыка. Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Мэч’яра перайшоў у апазыцыю.
У 1998 годзе апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзыдэнта да абраньня на гэты пост Рудальфа Шусьцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Робэрт Фіца сфармаваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 году заняў пост міністра ўнутраных справаў ва ўрадзе Івэты Радзічавай[2].