Крэва
Крэва лац. Kreva | |||||
Панарама мястэчка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | ХІІІ ст. | ||||
Магдэбурскае права: | 7 красавіка 1559 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Смаргонскі | ||||
Сельсавет: | Крэўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 233[1] м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 646 чал. (2010) | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1592 | ||||
Паштовы індэкс: | 231022 | ||||
СААТА: | 4256827081 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д.Каардынаты: 54°18′39″ пн. ш. 26°17′0″ у. д. / 54.31083° пн. ш. 26.28333° у. д. | ||||
± Крэва | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://kreva.travel/ |
Крэ́ва[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Краўлянцы. Цэнтар сельсавету Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 646 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Смаргоні, каля аўтамабільнай дарогі Ашмяны — Менск.
Крэва — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), сталіца ўдзельнага княства. Да нашага часу тут захаваўся замак гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага, помнік архітэктуры XIV ст., які істотна пацярпеў ад расейскай артылерыі ў часы Першай сусьветнай вайны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тапонім Крэ́ва[2] ўтварыўся ад назвы племянной супольнасьці крывічоў[3][a].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Крэва як сталіцу Нальшанскай зямлі[5] зьмяшчаецца ў нямецкай хроніцы і датуецца ХІІІ ст. З таго часу назва паселішча неаднаразова фіксуецца ў розных летапісах, дакумэнтах і на мапах. У 1260-я гады Крэва далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У ХІV ст. яно стала сталіцай асобнага княства, тут збудавалі мураваны замак. У 1338 годзе вялікі князь Гедзімін перадаў Крэва свайму сыну Альгерду, потым ім валодаў Ягайла.
У 1382 годзе на загад Ягайлы ў Крэўскім замку забілі Кейстута, бацьку Вітаўта. 14 жніўня 1385 году тут адбылося падпісаньне Крэўскай уніі. У 1387 годзе Ягайла заснаваў у Крэве адну зь першых у Літве каталіцкіх парафіяў. У 1391 годзе загінуў апошні князь крэўскі Вітунд. У 1413 годзе паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва[6].
Зь сярэдзіны ХV да першай паловы ХVІ стагодзьдзяў Крэва было сталіцай павету. На 1551 год яно плаціла ў вялікакняскі скарб мінімальную суму падаткаў — 5 коп грошаў[6].
7 красавіка 1559 году вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Крэву Магдэбурскае права, да канца XVIII ст. ужываўся герб: «у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога срэбная зорка»[7] (герб Ляліва). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Ашмянскага павету. З 1636 году пры тутэйшым касьцёле працавалі школа і лякарня.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія захопнікі двойчы спусташалі Крэва (у 1655 і 1659 гадох)[8]. У ХVІІІ ст. у мястэчку дзеялі 6 цэркваў і касьцёл[8]. Паводле інвэнтару 1789 году, існавалі Рынак (52 дамы, 2 карчмы), вуліцы Зарэчная (56 дамоў), Пяскоўская (9 дамоў), Татарская (13 дамоў), Багданаўская (56 дамоў), Барунская (5 дамоў)[8]. У канцы ХVІІІ ст. мястэчка карысталася пячаткай з гербам Ляліва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Крэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні[9]. У ХІХ — першай палове ХХ стагодзьдзях паселішча было адным з найбольшых цэнтраў вытворчасьці керамікі.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1866 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Крэве было 217 двароў, дзеялі 2 царквы і сынагога, працавалі вучэльня, школа і 2 крамы, штогод праводзілася 5 кірмашоў. У 1898 годзе мястэчка наведаў мастак Фэрдынанд Рушчыц, які напісаў карціну «Крэва».
У Першую сусьветную вайну каля Крэва праходзілася лінія фронту. 21 ліпеня 1917 году ў ходзе артылерыйскай атакі на пазыцыі войскаў Нямецкай імпэрыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт разбурылі муры замка і касьцёла.
-
Замак. Невядомы мастак, 1827 г.
-
Панарама мястэчка. Невядомы мастак, 1839 г.
-
Замак. Невядомы мастак, XIX ст.
-
Мястэчка і замак. Н. Орда, 1875 г.
-
Літаграфія з акварэлі Н. Орды
-
Княская вежа. Б. Тамашэвіч, 1896 г.
-
Панарама мястэчка. Б. Тамашэвіч, 1897 г.
-
Замак. Ф. Рушчыц, 1899 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[10]. У 1920 годзе Крэва апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1929 годзе беларускі мастак Язэп Драздовіч стварыў сэрыю малюнкаў мястэчка. У 1929—1930-х гадох праводзілася ўмацаваньне муроў замка.
У 1939 годзе Крэва ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Смаргонскага раёну. У 1998 годзе з мэтай спрыяньня захаваньню і адраджэньню Крэўскага замка ўтварыўся міжнародны фонд «Крэва». У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Замак па руйнаваньні расейскай артылерыяй
-
Вуліца Замкавая
-
Рог Рынку і Смаргонскай. Былы касьцёл
-
Вуліца Багданаўская. Каталіцкая капліца
-
Рог Рынку і Смаргонскай. Новы касьцёл
-
Вуліца Зарэчная. Царква
-
Вуліца Ашмянская
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 1,1 тыс. чал.[8]
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 1285 чал., у тым ліку 639 праваслаўных, 337 каталікоў, 241 юдэй, 68 магамэтанаў[11]; 1897 год — 1380 чал.
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 2,3 тыс. чал.; 1972 год — 1155 чал.; 1997 год — 837 чал.; 1998 год — 812 чал.[12]; 1999 год — 816 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 726 чал.; 2010 год — 646 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Крэве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, аптэка, клюб, бібліятэка.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Дзяржынскага вуліца | Татарская вуліца (частка) Замкавая вуліца (частка) |
|
Савецкая вуліца | Пруская вуліца | Тадэвуша Касьцюшкі вуліца Панарская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Крэва да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Ашмянская (яшчэ адна гістарычная назва — Барунская), Багданаўская, Зарэчная (гістарычная назва часткі сучаснай вуліцы — Пескавая) і Смаргонская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.
Мясцовасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя мясцовасьці: Места, Закрэўе (Выган), Радзівонаўка, Юрава гара, Ксяндзова гара, Крыжовая гара (Маяк).
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Крэва праходзяць турыстычныя маршруты «Легенды Вялікага Княства Літоўскага», «Дойлідзтва Налібоцкага краю»[13].
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак вялікіх князёў (XIV ст.; руіны)
- Міква
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (канец XIX — пачатак XX стагодзьдзяў)
- Царква Аляксандра Неўскага (1854; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
- Касьцёл Перамяненьня Пана (1930-я)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Княская вежа
-
Рэшткі сьцяны
-
Гарадзішчы пэрыяду позьняга Сярэднявечча — Новага часу
-
Касьцёл Перамяненьня Пана
-
Сынагога
-
Міква
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У рэчышчы палітыкі летувізацыі летувіскі савецкі тапаніміст Аляксандрас Ванагас тлумачыў тапонім Крэва «ад рачной назвы тыпу летувіскага гідроніму Krevė» (рака на поўначы ад летувіскіх Кейданаў)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Крево фото Планета (рас.)
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 348.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 182.
- ^ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. P. 165.
- ^ Шаблюк В. Крэва // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 284.
- ^ а б Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 157.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 179.
- ^ а б в г Баравы Р. Крэва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 158.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 165.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 666.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 532.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дзярновіч А. Адраджэнне // Гістарычны альманах. Вып. 1. — Менск: «Універсітэцкае», 1995.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крэва , Radzima.org
- Крэва (рас.), Глёбус Беларусі
- Крэўскае Мора — Краязнаўчы блог Аляксандра Камінскага
- Турыстычны сайт мястэчка Крэва (рас.)
- Герб Крэва, Геральдыкум
|