Скірдзімы
| Скірдзімы, трансьліт. Skirdzimy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Смаргонскі |
| Сельсавет | Крэўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°21′24″ пн. ш. 26°08′39″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 12 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1592 |
| Паштовы індэкс | 231000 |
| Нумарны знак | 4 |
| Скірдзімы на мапе Беларусі ± Скірдзімы | |
Скірдзі́мы[2] (таксама — Скі́рдзімы[2]) — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На ўсход ад вёскі праходзіць дарога М7.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падчас Першай сусьветнай вайны ў вёсны знаходзіўся штаб 16-й ландвэрнай дывізіі. 11 лістапада 1917 году ў вёскі завітаў Вільгельм ІІ. Вайсковая дэпутацыя выстраілася на палявым пляцы паміж вёскамі Чаркасы і Скірдзімы. Пасьля кароткай прамовы да ўсіх прысутных імпэратар уручыў жалезныя крыжы асобным салдатам і афіцэрам. Потым адбыўся парад нямецкіх вайскоўцаў перад кайзэрам[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 12 чалавек[1]
- 1999 год — 26 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 2 км на паўночны захад ад вёскі, у лесе, паміж палявой дарогай зь вёскі і шашой на Вільню знаходзіцца курганны могільнік. 39 курганоў дыямэтрам каля 15 м, вышынёй 0,3—1,3 м. У цэнтры амаль усіх курганоў глыбокія ўпадзіны (верагодна, сьляды раскопак). Выяўлена каменная абкладка курганоў. Вядомы з канца XIX стагодзьдзя. Абсьледаваў у 1982 годзе Э. М. Зайкоўскі[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349—350
- ↑ Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну, Новы час
- ↑ Помнікі Крэўшчыны