Вішнеўскі сельсавет (Смаргонскі раён)
Выгляд
Вішнеўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Вішнеў |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзяць 36 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вішнеў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэту — Уладзімер Яцук[1].
На 01.01.2017 году агульная колькасьць насельніцтва складала 2040 чалавек, агульная колькасьць гаспадарак − 1048[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Сьвірскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай). 31 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Смаргонскага раёну.
31 траўня 2016 году ў склад сельсавету далучаны вёскі і хутары Войстамскага сельсавету[3].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 15[4]
Вайсковыя пахаваньні, памятныя знакі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- абэліск воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Вішнева, в. Малінавая, в. Лешчаняты;
- абэліск воінам-партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, магіла забітага партызана: в. Абрамаўшчына-1.
- абэліск ваеннаму лётчыку, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бібкі.
- Сымбалічны помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: аг. Войстам, в. Ягаднава;
- памятны знак на месцы загубы чэкіста Іванова;
- братэрская магіла загінуўшых у Першую сусьветную вайну: в. Хаўсты, в. Ягаднава.
Культавыя будынкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- касьцёл Сьвятога Тадэвуша вёскі Вішнева, 1811 год
- царква Сьвята-Прападобнай Ефрасіньні Полацкай, Вішнева, 2001 г.
- касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы вёскі Войстам, 1911 год, помнік архітэктуры стылю «Мадэрн»;
- царква Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1994 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сельсаветы — Афіцыйны сайт Смаргонскага райвыканкаму (рас.)
- ^ Вішнеўскі сельсавет на сайце Смаргонскага райвыканкаму(недаступная спасылка)
- ^ РЕШЕНИЕ ГРОДНЕНСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 186
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 261