Перайсьці да зьместу

Царква Аляксандра Неўскага (Крэва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Краіна Беларусь
Вёска Крэва
Каардынаты 54°18′35.43″ пн. ш. 26°17′18.78″ у. д. / 54.3098417° пн. ш. 26.28855° у. д. / 54.3098417; 26.28855Каардынаты: 54°18′35.43″ пн. ш. 26°17′18.78″ у. д. / 54.3098417° пн. ш. 26.28855° у. д. / 54.3098417; 26.28855
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Лідзкая япархія[d] 
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага
Царква Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы

Царква Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крэве. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Зарэчная, 18. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крэве збудавалі ў 1854 годзе.

Будынак царквы пацярпеў у Першую сусьветную вайну. У 1928 годзе скончылася яго аднаўленьне.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца таксама з купалам-цыбулінай. Архітэктурная выразнасьць будынка дасягаецца кантраставым спалучэньнем бутавай муроўкі (элемэнт вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элемэнтаў дэкору: руставаных кутніх лапатак, ліштваў аркавых аконных праёмаў, карніза і фрыза.

Унутраная прастора перакрываецца драўляным скляпеньнем, апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]