Капа (грошы)
Выгляд
Капа́ — грашовая адзінка, роўная 60 грошам на землях ВКЛ у XIV—XVI стст. Вядомая з эмісіі праскага грошу, што біўся па стапе 60 манэтаў з праскай вагавай маркі срэбра (прыкладна 220 грамаў). З XVI стагодзьдзя выкарыстоўвалася ў адносінах да літоўскіх грошай. З 1569 па 1795 год у Рэчы Паспалітай копны лік адносіўся да гроша літоўскага. Па далучэньні да Расейскай імпэрыі капа літоўскіх грошай адпавядала 50 капейкам. З 1825 году да 1840 — 1 рубель 20 капеек.
Асобнай манэтай ня білася. Вядомы выпускі манэт наміналам паўкопка, і чвэрцькопка ў 1564—1565 гадох.