Ракаўцы (Гарадзенская вобласьць)
Ракаўцы | |
трансьліт. Rakaŭcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Крэўскі |
Насельніцтва: | 331 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231026 |
СААТА: | 4256827156 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°16′40″ пн. ш. 26°19′5″ у. д. / 54.27778° пн. ш. 26.31806° у. д.Каардынаты: 54°16′40″ пн. ш. 26°19′5″ у. д. / 54.27778° пн. ш. 26.31806° у. д. |
± Ракаўцы |
Ра́каўцы[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету. На захад ад вёскі праходзіць дарога М7.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 331 чалавек[1]
- 1999 год — 409 чалавек
Скарбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1971 годзе каля вёскі школьнік знайшоў скарб з 826 арабскіх манэтаў (срэбныя дырхемы) IX—X стагодзьдзяў. Скарб быў перададзены на захоўваньне ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У 2017 годзе выявілася, што апісаны ў шматлікіх навуковых выданьнях скарб — зьнік бязь сьледу. У Інстытуце гісторыі ня ведаюць калі і куды ён падзеўся[3].
У 1987 годзе смаргонскі бульдазэрыст выкапаў каля вёскі яшчэ каля 2,5 тысячы дырхем, якія нейкі час трымаў у хаце. Потым выпадкам пра іх даведаліся супрацоўнікі смаргонскага музэю і перадалі скарб у Нацыянальны музэй гісторыі і культуры Беларусі.
Абодва ракавецкія скарбы лічацца найбуйнейшымі знаходкамі арабскіх манэтаў на тэрыторыі Беларусі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 349
- ^ З Інстытуту гісторыі зьнік унікальны скарб манэтаў Х стагодзьдзя. Калі і куды — загадка, Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2017