Карачоўшчына (Гарадзенская вобласьць)
Карачоўшчына | |
трансьліт. Karačoŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Смаргонскі |
Сельсавет: | Крэўскі |
Насельніцтва: | 12 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1592 |
Паштовы індэкс: | 231026 |
СААТА: | 4256827066 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°17′53″ пн. ш. 26°26′27″ у. д. / 54.29806° пн. ш. 26.44083° у. д.Каардынаты: 54°17′53″ пн. ш. 26°26′27″ у. д. / 54.29806° пн. ш. 26.44083° у. д. |
± Карачоўшчына |
Карачо́ўшчына[2] — вёска ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Крэўскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 12 чалавек[1]
- 1999 год — 29 чалавек
- 1938 год — 76 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тыповая для вобласьці старажытна-мацерыковага зьледзяненьня тэрмакарставая западзіна Карачоўшчына, якая ўзьнікла ў выніку растайваньня пахаванай камлыгі лёду каля 130—150 тыс. гадоў таму. Уяўляе сабой акруглую забалочаную катлавіну дыямэтрам 100—120 м, адноснай глыбінёй да 5 м, агульная ахоўная плошча складае каля 2 га. Дно занятае невялікім азярцом, нізінным і пераходным тарфовішчам. Мясцовая назва гэтага ўрочышча — Ілюковае балота. У азёрна-балотных адкладах выяўлены эталённы комплекс расьлінных рэшткаў (больш за 50 відаў), якія былі характэрны для часу муравінскага міжледавікоўя (130—90 тыс. гадоў таму), паазерскага зьледзяненьня (90—10 тыс. гадоў таму) і галацэну[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 348
- ^ Помнікі прыроды Крэўскага сельсавету