Перайсьці да зьместу

Вялейскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вілейскі раён»)
Вялейскі раён

(Вілейскі раён)
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Вялейка
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Завацкі[d]
Насельніцтва (2019) 46 810[1]
Шчыльнасьць 19,1 чал./км²
Плошча 2453,81[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 168 м[3]
Месцазнаходжаньне Вялейскага раёну
Вялейскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-71
Паштовыя індэксы 222 4хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вяле́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,45 тыс. км². Насельніцтва на 2019 год — 46 810 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялейка.

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На поўначы мяжуе зь Мядзельскім, на поўдні — з Маладэчанскім і Менскім, на ўсходзе — з Лагойскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўночным усходзе — з Докшыцкім раёнам Віцебскай вобласьці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня пераважна плоская, разьмешчаная ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны, на крайнім паўднёвым усходзе — Менскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы).

Клімат і расьліннасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў складе 611 мм.

Лясы (41% тэрыторыі раёну) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёну разьмяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі.

Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Нарачанкай, Спорняй, Сэрваччу, Іліяй; Вялейскае вадасховішча, зь якога пачынаецца Вялейска-Менская водная сыстэма.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 52 053 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 48 102 чал.[5]; 2017 год — 47 624 чал.[6]; 2018 год — 47 349 чал.[7]; 2019 год — 46 810 чал.[1]

Гаспадарчая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі, зьвераводзтве. Пашырана рыбалоўства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, ільну, цукровых буракоў, бульбы. Распаўсюджана агародніцтва.

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Полацак — Менск, аўтамабільныя дарогі Маладэчна — Мядзел — Нарач, Маладэчна — Докшыцы, Смаргонь — Вялейка.

  • «Рэгіянальная газета» — недзяржаўны тыднёвік. Выдаецца ад 1995 году.
  • «Шлях перамогі». У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх уладаў, сёньня — газета Вялейскага раённага выканаўчага камітэту.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Каталіцкая капліца ў в. Абадоўцы (пач. XX ст.)
  • Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Альковічы
  • Сядзіба Шостакаў у в. Багданаў (XVIII—XX стст.)
  • Сьвята-Яна-Хрысьціцельская царква ў в. Бараўцы (1789)
  • Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Вардамічы (пач. XIX ст.)
  • Касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вязынь (пач. XX ст.)
  • Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Вязань (пач. XX ст.)
  • Сядзіба Гецавічаў у в. Вязынь (2-я палова XIX ст.)
  • Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў месьце Вялейка (пач. XX ст.)
  • Сьвята-Марые-Эгіпецкая царква (1865)
  • Каталіцкая капліца ў в. Вялікая Сэрвач (сяр. XIX ст.)
  • Сядзіба Козел-Паклепскіх у в. Вялікая Сэрвач (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Станіслава ў в. Даўгінаў (сяр. XIX ст.)
  • Сьвята-Траецкая царква ў в. Даўгінаў (1870)
  • Сьвята-Ёсіфаўская царква ў в. Іжа (1922)
  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Ільля (кан. XIX ст. — пач. XX ст.)
  • Сьвята-Ільлінская царква ў в. Ільля (пач. XX ст.)
  • Касьцёл Беззаганнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Касьцяневічы (XVIII ст.)
  • Сьвята-Сарака-Пакутнікаў-Севасьційскіх царква ў в. Кастыкі (1756)
  • Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Касута (1868)
  • Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Куранец (1870)
  • Сьвята-Мікалаеўская царква ў в. Латыгаль (1771)
  • Сядзіба Бароўскіх у в. Лукавец (кан. XIX ст. — пач. XX ст.)
  • Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Мільча (1866)
  • Сьвята-Ільлінская царква ў в. Нарач (1882)
  • Парк у в. Асьцюковічы (закладзены ў 1793)
  • Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Рабунь
  • Сьвята-Духаўская царква ў в. Рэчкі (XIX ст.)
  • Сьвята-Усьпенская царква ў в. Ручыца (XIX ст.)
  • Каталіцкія капліцы ў в. Ручыца (сяр. XVIII ст. і XIX ст.)
  • Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Сьпягла (1923)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзіба Тукалаў у в. Асьцюковічы (XIX ст.)
  • Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Багданава (XIX ст.)
  • Касьцёл кармэлітак у месьце Вялейка (XVIII ст.)
  • Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Куранец (XIX ст.)
  • Касьцёл у в. Нябышына (XIX ст.)
  • Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак XX ст., знішчаны ў 1980-х гадах)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета»
  9. ^ «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
  10. ^ Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава//«Рэгіянальная газета»
  11. ^ Браты Адамовічы з-пад Альковічаў — авіятары, якія пакарылі Атлантыку // Рэгіянальная газета
  12. ^ Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця // Рэгіянальная газета
  13. ^ Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
  14. ^ «Рэгіянальная газета»
  15. ^ «Новік Ганна, біяграфія»
  16. ^ «Восеньскі роздум Ганны Новік»
  17. ^ «З любоўю да людзей»
  18. ^ Рогач Анатоль // Рэгіянальная газета
  19. ^ Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне //«Рэгіянальная газета»
  • Вилейский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]