Піліп Орлік
Піліп Орлік | |
Дата нараджэньня | 11 (21) лістапада 1672 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 траўня 1742 (69 гадоў) або 24 траўня 1742 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | дыплямат |
Бацька | Сьцяпан Орлік[d] |
Маці | Ірына з Малахоўскіх[d] |
Дзеці | Grégoire Orlyk[d] |
Подпіс | |
Піліп Орлік ці Піліп Ворлік (па-ўкраінску: Пили́п Степа́нович О́рлик; 11 кастрычніка 1672, в. Касута, Ашмянскі павет, Віленскае ваяводзтва, цяпер Вялейскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 24 траўня 1742, Ясы, Малдаўскае княства, цяпер Румынія) — ўкраінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзяяч, гетман войска Запароскага ў выгнаньні (1710—1742), паэт, публіцыст. Прадстаўнік шляхецкага роду Орлікаў (чэскага паходжаньня).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і ліцьвінскай шляхты чэскага паходжаньня — Орлікаў. Бацька Сьцяпан Орлік служыў у арміі польскага караля, загінуў на 51-м годзе жыцьця падчас польска-турэцкай вайны ў бітве пад Хоцінам ў сьнежні 1673 году. Маці — Ірына Орлік (зь беларуска-ўкраінскага роду Малахоўскіх), ахрысьціла сына паводле праваслаўнага абраду (бацька быў каталіком).
Вучыўся ў езуіцкім калегіюме ў Вільні, а пазьней у Кіева-Магілянскай акадэміі, якую скончыў ў 1694 годзе.
З 1702 году (па іншых крыніцах — з 1706) — генэральны пісар і давераная асоба Івана Мазэпы. У 1708 годзе прыняў удзел у выступе Івана Мазэпы супраць Пятра I і перайшоў на бок Карла XII. Пасьля паразы швэдзкай арміі пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 году эміграваў у Асманскую імпэрыю.
Спрабуючы заваяваць сабе падтрымку, ў 1710 годзе П. Орлік складае «Пакты і Канстытуцыі правоў і вольнасцяў Войска Запарожскага» — дакумэнт, які пазьней атрымаў назву Канстытуцыя Піліпа Орліка.
Пры падтрымцы Карла XII Орлік ўступае ў саюз з крымскімі татарамі і Атаманскай Портай, і 8 лістапада 1710 году апошняя, падтрымліваючы гетмана Орліка, аб’яўляе вайну Маскоўскай дзяржаве.
У пачатку 1711 году Орлік пачынае агульны паход запарожцаў, буджацкіх татараў, швэдаў і палякаў (прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага) супраць маскалёў ва Ўкраіне. У сакавіку 1711 году аб’яднаныя войскі пад камандаваньнем П. Орліка падышлі да добра ўмацаванай Белай Царквы, дзе знаходзіўся маскоўскі гарнізон. Пачалася аблога гораду, але ні адзін са штурмаў ня быў пасьпяховым. У 1709—1714 гадох знаходзіўся ў Бэндэрах, потым скарыстаўся запрашэньнем Карла XII і жыў да 1720 году ў Швэцыі.
З 1720 году жыў у Нямеччыне, Аўстрыі, Польшчы. У 1722 годзе накіроўваўся да запароскіх казакоў ў Алешкаўскую Сеч і быў затрыманы турэцкімі ўладамі ў Хоціне, да 1738 году інтэрнаваны ў Тэсалёнікі. У далейшым жыў у Хоціне, Сярэзі, пазьней — у Чарнаўцах, Каўшанах і Бухарэсьце. Пасьля пераехаў у Ясы, дзе памёр 24 траўня 1742 году.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У вёсцы Касута ўсталяваны валун з памятным знакам у гонар П. Орліка[1][2].
- Імем П. Орліка названа вуліца ў Вялейцы[3].
Жыцьцё Орліка дасьледаваў беларускі краязнаўца Анатоль Рогач[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Новы турыстычны маршрут зьвяжа Кіеў і Вілейку(недаступная спасылка)
- ^ Ушанавалі памяць Орліка // Рэгіянальная газета
- ^ Орлік Піліп // Рэгіянальная газета
- ^ https://web.archive.org/web/20150618104727/http://www.rh.by/by/73/250/1791/ Рогач Анатоль] // Рэгіянальная газета
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Мінску адчынілася выстава, прысвечаная Піліпу Орліку // Газэта «Наша Ніва», 9 кастрычніка 2012 г.
- Білоруське коріння гетьмана Пилипа Орлика (укр.)
- Нарадзіліся 21 лістапада
- Нарадзіліся ў 1672 годзе
- Нарадзіліся ў Касуце
- Памерлі 26 траўня
- Памерлі ў 1742 годзе
- Памерлі 24 траўня
- Памерлі ў Ясах
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Кіева-Магілянскай акадэміі
- Гетманы Ўкраіны
- Удзельнікі Вялікай Паўночнай вайны
- Асобы на марках
- Асобы на ўкраінскіх манэтах
- Аўтары дзёньнікаў
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы