Хаценчыцы
Выгляд
| Хаценчыцы | |
| трансьліт. Chacienčycy | |
Царква ў 1900 годзе | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Менская |
| Раён: | Вялейскі |
| Сельсавет: | Хаценчыцкі |
| Насельніцтва: |
|
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1771 |
| Паштовы індэкс: | 222456 |
| СААТА: | 6213878276 |
| Нумарны знак: | 5 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°18′57″ пн. ш. 27°23′1″ у. д. / 54.31583° пн. ш. 27.38361° у. д.Каардынаты: 54°18′57″ пн. ш. 27°23′1″ у. д. / 54.31583° пн. ш. 27.38361° у. д. |
Хаценчыцы на мапе Беларусі ± Хаценчыцы | |
Хаце́нчыцы[1] — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Цэнтар Хаценчыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згадваецца ў 1550 годзе як цэнтр маёнтку з царквой у складзе ВКЛ[2].
Падчас Другой сусьветнай вайны, празь мясцовасьць прайшла адна з калёнаў вязьняў турмы ў Вялейцы, што эвакуіраваў НКУС на ўсход пасьля пачатку савецка-нямецкай вайны. У ваколіцах вёскі, пасьля пераходу прадваеннай граніцы, калёна ў якой было 150 ці 500 асобаў была атакаваная нямецкімі самалётамі. Пасьля сканчэньня налёту, канваіры адвялі вязьняў да бліжэйшага лесу і там растралялі. Масакру перажыла толькі адна асоба[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ НГАБ у Менску, ф. 1769, воп. 1, спр. 8, с. 1066
- ^ Zbrodnicza ewakuacja więzień i aresztów NKWD na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej w czerwcu – lipcu 1941 roku. Materiały z sesji naukowej w 55. rocznicę ewakuacji więźniów NKWD w głąb ZSRR, Łódź 10 czerwca 1996 r. Warszawa: GKBZpNP-IPN, 1997. ISBN 83-903356-6-2.