Вялейска-Менская водная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялейскае вадасховішча
Галоўны канал Вялейска-Менскай воднай сыстэмы

Вялейска-Менская водная сыстэма — сыстэма водазабесьпячэньня Менску пасродкам перакіду вады зь Вяльлі (басэйн Нёмана) у Сьвіслач (басэйн Дняпра). Пачатак будаўніцтва ў 1968 годзе, сыстэма здадзеная ў эксплюатацыю 15 студзеня 1976 году.

У Вялейска-Менскую водную сыстэму ўваходзіць Вялейскае вадасховішча, галоўнае ў сыстэме і самае буйное ў рэспубліцы. Вялейскае вадасховішча створана на рацэ Вяльлі, знаходзіцца ў вадазборным басэйне Нёмана і ляжыць на 75 м ніжэй Менску. Канал зь Вялейскага вадасховішча, па якім паступае вада ў Заслаўскае вадасховішча, мае працягласьць 62,5 км. На трасе канала маецца 5 помпавых станцыяў магутнасьцю 22 м³/с кожная, якія па 4 трубаправодах падымаюць ваду на 75 м да водападзелу ў раёне Радашковічаў і перапампоўваюць яе ў Заслаўскае вадасховішча. Па трасе канала можа перакідацца да 480 млн м³ вады за год.

Заслаўскае вадасховішча прымае з канала вялейскую ваду.

Вадасховішчы Крыніца і Дразды разьмешчаныя ніжэй Заслаўскага вадасховішча на рацэ Сьвіслач. За вадасховішчам Дразды разьмешчана Камсамольскае возера.

Па каскадзе вадасховішчаў на Сьвіслачы вялейская вада паступае ў Менск, далей ідзе ў Бярэзіну. У межах гораду Менску пабудаваныя водна-дэкаратыўныя сыстэмы — Сьляпянская і Лошыцкая.

У выніку ўводу Вялейска-Менскай воднай сыстэмы адбылося істотнае павелічэньне воднасьці ракі Сьвіслач, палепшылася водазабесьпячэньне прамысловасьці Менску, праведзеныя значныя працы па водным добраўпарадкаваньні гораду, створаныя новыя водныя аб’екты, якія палепшылі ўмовы адпачынку насельніцтва ў прыгараднай зоне беларускай сталіцы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялейска-Менская водная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў