Альковіцкі сельсавет
Альковіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Альковічы |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Алько́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Альковічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ільлянскага раёну Вялейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ракшыцкага сельсавету. 20 ліпеня 1957 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Вялейскага раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Адамоўшчына, Акцябарская, Альковічы, Аўсянікі, Забалацьце, Зацемень, Каранёва, Крайскія Пасекі, Маразы, Мацькаўскія Пасекі, Мацькаўцы, Пабядзіцель, Ракшыцы, Рушчыцы, Сачыўкі, Скарада, Стайкі, Старынкі, Хадасы, Харкі, Юнцавічы і хутар Крынічына — перададзеныя ў склад Ільлянскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 481
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 178