Ілія
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Ілія | |
Выток | каля в. Міхалкавічы |
Вусьце | Вялейскае вадасховішча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 62 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 8,8 м³/с |
Плошча басэйну | 1220 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,8 ‰ |
![]() |
І́лія, Ільля, Ілья — рака ў Лагойскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, у басэйне Нёману. Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 1220 км². Выдатак вады ў вусьці 8,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Зоны адпачынку: Вялейка
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 2 км на захад ад вёскі Міхалкавічы ў межах Менскага ўзвышша, упадае ў паўднёвую затоку Вялейскага вадасховішча.
Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Абалона забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м.
Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 184
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 184
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.