Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса (Ільля)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Краіна Беларусь
Вёска Ільля
Каардынаты 54°24′44.20″ пн. ш. 27°17′21.80″ у. д. / 54.4122778° пн. ш. 27.2893889° у. д. / 54.4122778; 27.2893889Каардынаты: 54°24′44.20″ пн. ш. 27°17′21.80″ у. д. / 54.4122778° пн. ш. 27.2893889° у. д. / 54.4122778; 27.2893889
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Ільлі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Вялейскай вуліцы. Дзейнічае. Твор архітэктуры нэараманскага стылю.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, да 1915 г.

Будаваньне мураванага касьцёла ў Ільлі скончылі ў 1909 годзе. Архітэктарам будынка стаў Аўгуст Клейн. Часткова пабудову касьцёла фундавалі парафіяне, а часткова пан Тукала ўклаў значныя асабістыя сродкі. Сяляне пана Тукалы звозілі з прылеглых тэрыторыяў каменьне на будоўлю, за што атрымлівалі грошы. Датычна гэтага факту ёсьць згадкі ў летапісе Ільлінскай царквы:

1908 год. У гэтам годзе ў Ільлі пачалі будаваць касьцёл. На жаль, мясцовыя каталікі, зьбіраючы самавольна камяні з чужога поля, узарвалі сем вялікіх камянёў на царкоўным полі. Сьвятар 3 чэрвеня заявіў аб гэтым мясцоваму ўрадніку, прытым сьвятар прасіў скласьці адпаведны пратакол і накласьці арышт на камяні. Ураднік, нягледзячы на другую паперу ад 9 ліпеня з напамінам пра тое ж, ня склаў пратаколу да таго часу, пакуль пра гэта не было заяўлена вялейскаму ўрадніку. Але, пакуль на даручэньне ўрадніка было зроблена дазнаньне, каталікі зьвезлі ўсе камяні з поля, а ўраднік за бязьдзейнасьць і абразу сьвятара словамі «што гэты поп да мяне прывязаўся?» атрымаў толькі вымову[1].

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а яго будынак перарабілі пад малаказавод.

У 1990-я гады пры аднаўленьні касьцёла над ім паставілі драўляную вежу. У 1993 годзе ксёндз Аляіз Кулік асьвяціў адноўлены касьцёл.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю, збудаваны з цэглы і каменю. Да асноўнага прастакутнага ў пляне накрытага 2-схільным дахам аб’ёму далучаюцца нізкая паўкруглая апсыда і кубападобнае крыло трансэпта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад падзяляецца 2-прыступкавымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход у выглядзе аркавага праёму з парталам і аркатурным абрамленьнем. Фасад завяршаецца 2-гранным шчытом, у тымпане якога 3 аркавыя нішы і люкарна, аб’яднаныя аркай. Бакавыя мэтровай таўшчыні сьцены рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасьценках. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выконваецца цаглянай муроўкай.

Унутраная прастора перакрывалася скляпеньнем (не захавалася), у крыле трансэпта крыжовае скляпеньне[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Маладосць. № 4, 1996.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]