Перайсьці да зьместу

Аляксей Чубат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Чубат
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксей Леанідавіч Чубат
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1979 (45 гадоў)
Вялейка, Менская вобласьць
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, PR
Гады творчасьці з 1996
Кірунак паэзія
http://chubat.livejournal.com

Аляксей Леанідавіч Чубат (нарадзіўся 15 кастрычніка 1979 году[1] ў Вялейцы) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1979 году ў Вялейцы. Скончыў сярэднюю школу №4[2] у Вялейцы[3], затым — факультэт журналістыкі БДУ. У 2004 годзе стварыў першы ў Беларусі PR-партал «APRэль»[4] і цяпер займаецца PR-мэнэджмэнтам. Па выніках таго ж году заняў другое месца на літаратурным конкурсе газэты «Звязда»[5] з апавяданьнем «Гісторыя банта»[6].

Першыя вершы былі надрукаваны ў газэце «Наша Ніва» ў 1996 годзе. 2 кастрычніка 2008 году выдаў першы паэтычны зборнік «Гліняны чалавек»[7], які сваёй крытыкай дабраславіў паэт і драматург старэйшага пакаленьня Анатоль Вярцінскі[8].

  • Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Менск : Галіяфы, 2008. — 78 с — (Другі фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-09-4
  1. ^ Аляксей Чубат // Пісьменьніцкая супольнасьць «Літара». Дата доступу: 2 жніўня 2010.
  2. ^ Чубат Аляксей // Рэгіянальная газета
  3. ^ 25 чэрвеня. Паэт Аляксей Чубат выступіць у Вілейцы(недаступная спасылка) // Сайт «Вялейка». 22 чэрвеня 2010.
  4. ^ april.by (рас.)
  5. ^ Лаўрэаты літаратурнага конкурсу(недаступная спасылка) // «Звязда». №11 (25343), 21 студзеня 2005 г.
  6. ^ Аляксей Чубат. Гісторыя банта(недаступная спасылка) // «Звязда». №63 (25076), 11 сакавіка 2004 г.
  7. ^ Жыцьцё з літаратурай. 27 траўня 2010(недаступная спасылка) // Камунікат. Дата доступу: 2 жніўня 2010.
  8. ^ Анатоль Вярцінскі. Якія кветкі шукаем(недаступная спасылка). Старонкі 5—8 // Гліняны чалавек : вершы / Аляксей Чубат. — Менск : Галіяфы, 2008. — 78 с — (Другі фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-09-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]