Сэрвач (прыток Вяльлі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Сэрвач
Сэрвач
Рака Сэрвач
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Сэрвач
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 85 км
Сярэднегадавы сьцёк 7,6 м³/с
Плошча басэйну 1105 км²
Нахіл воднай паверхні 0,2 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сэ́рвач — рака ў Беларусі, правы прыток Вяльлі (басэйн Нёману). Цячэ ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 85 км. Плошча вадазбору 1105 км². Выдатак вады ў вусьці 7,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае на паўднёвым захадзе з возера Сэрвачы Докшыцкага раёну, упадае ў Вялейскае вадасховішча на паўднёвым усходзе ад вёскі Людвінова Вялейскага раёну.

Даліна ў верхняй і месцамі ў сярэдняй плыні невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; яе шырыня 1,5—2,5 км, месцамі звужаецца да 0,6—1 км. Абалона двухбаковая, слабаперасечаная, у верхняй плыні забалочаная, тарфяністая, на астатнім працягу сухая, пясковая. Рэчышча моцназьвілістае, у сярэдняй плыні на працягу 1,8 км каналізаванае, у верхняй — моцна зарастае; шырыня яго ў верхняй плыні — 2—5 м, у сярэдняй і ніжняй 15—25 м, месцамі да 40 м.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля вёскі Людвінова сажалка (плошча 0,1 км²). У маляўнічых мясьцінах нізоўя ракі зона адпачынку Вялейка[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 358—359

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 358—359
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сэрвач (прыток Вяльлі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў