Вялейскі раён
Вялейскі раён | |
(Вілейскі раён) | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялейка |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Анатоль Мікалаевіч Завацкі[d] |
Насельніцтва (2019) | 46 810[1] |
Шчыльнасьць | 19,1 чал./км² |
Плошча | 2453,81[2] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 168 м[3] |
Месцазнаходжаньне Вялейскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-71 |
Паштовыя індэксы | 222 4хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Вяле́йскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,45 тыс. км². Насельніцтва на 2019 год — 46 810 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Вялейка.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўначы мяжуе зь Мядзельскім, на поўдні — з Маладэчанскім і Менскім, на ўсходзе — з Лагойскім раёнамі Менскай вобласьці, на паўночным усходзе — з Докшыцкім раёнам Віцебскай вобласьці, на захадзе — са Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паверхня пераважна плоская, разьмешчаная ў межах Нарачанска-Вялейскай нізіны, на крайнім паўднёвым усходзе — Менскае ўзвышша. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная — 257,4 м (на поўдзень ад вёскі Хаценчыцы).
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў складе 611 мм.
Лясы (41% тэрыторыі раёну) распаўсюджаныя паўсюдна, пераважаюць хваёвыя і яловыя. У межах раёну разьмяшчаецца частка нацыянальнага парку Нарачанскі.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Нарачанкай, Спорняй, Сэрваччу, Іліяй; Вялейскае вадасховішча, зь якога пачынаецца Вялейска-Менская водная сыстэма.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 52 053 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 48 102 чал.[5]; 2017 год — 47 624 чал.[6]; 2018 год — 47 349 чал.[7]; 2019 год — 46 810 чал.[1]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі, зьвераводзтве. Пашырана рыбалоўства. Пасевы зерневых і кармавых культураў, ільну, цукровых буракоў, бульбы. Распаўсюджана агародніцтва.
Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Полацак — Менск, аўтамабільныя дарогі Маладэчна — Мядзел — Нарач, Маладэчна — Докшыцы, Смаргонь — Вялейка.
СМІ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Рэгіянальная газета» — недзяржаўны тыднёвік. Выдаецца ад 1995 году.
- «Шлях перамогі». У савецкія часы — орган партыйных і савецкіх уладаў, сёньня — газета Вялейскага раённага выканаўчага камітэту.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялейскі краязнаўчы музэй
- Выставачная зала беларускага мастака Нікадзіма Сілівановіча
- Народны тэатар гарадзкога Дому культуры
- Народны ансамбль гітарыстаў «Адэліта»[8]
- У 2004 і 2012 гадах раён (Вялейка) быў месцам правядзеньня фэстывалю «Адна зямля»[9][10]
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцкая капліца ў в. Абадоўцы (пач. XX ст.)
- Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Альковічы
- Сядзіба Шостакаў у в. Багданаў (XVIII—XX стст.)
- Сьвята-Яна-Хрысьціцельская царква ў в. Бараўцы (1789)
- Сьвята-Георгіеўская царква ў в. Вардамічы (пач. XIX ст.)
- Касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вязынь (пач. XX ст.)
- Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Вязань (пач. XX ст.)
- Сядзіба Гецавічаў у в. Вязынь (2-я палова XIX ст.)
- Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў месьце Вялейка (пач. XX ст.)
- Сьвята-Марые-Эгіпецкая царква (1865)
- Каталіцкая капліца ў в. Вялікая Сэрвач (сяр. XIX ст.)
- Сядзіба Козел-Паклепскіх у в. Вялікая Сэрвач (XIX ст.)
- Касьцёл Сьвятога Станіслава ў в. Даўгінаў (сяр. XIX ст.)
- Сьвята-Траецкая царква ў в. Даўгінаў (1870)
- Сьвята-Ёсіфаўская царква ў в. Іжа (1922)
- Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Ільля (кан. XIX ст. — пач. XX ст.)
- Сьвята-Ільлінская царква ў в. Ільля (пач. XX ст.)
- Касьцёл Беззаганнага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Касьцяневічы (XVIII ст.)
- Сьвята-Сарака-Пакутнікаў-Севасьційскіх царква ў в. Кастыкі (1756)
- Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Касута (1868)
- Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Куранец (1870)
- Сьвята-Мікалаеўская царква ў в. Латыгаль (1771)
- Сядзіба Бароўскіх у в. Лукавец (кан. XIX ст. — пач. XX ст.)
- Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Мільча (1866)
- Сьвята-Ільлінская царква ў в. Нарач (1882)
- Парк у в. Асьцюковічы (закладзены ў 1793)
- Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Рабунь
- Сьвята-Духаўская царква ў в. Рэчкі (XIX ст.)
- Сьвята-Усьпенская царква ў в. Ручыца (XIX ст.)
- Каталіцкія капліцы ў в. Ручыца (сяр. XVIII ст. і XIX ст.)
- Сьвята-Ўсьпенская царква ў в. Сьпягла (1923)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзіба Тукалаў у в. Асьцюковічы (XIX ст.)
- Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Багданава (XIX ст.)
- Касьцёл кармэлітак у месьце Вялейка (XVIII ст.)
- Касьцёл Бяззаганага Пачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Куранец (XIX ст.)
- Касьцёл у в. Нябышына (XIX ст.)
- Вадзяны млын у вёсцы Іжа і мост праз раку Нарачанка (пачатак XX ст., знішчаны ў 1980-х гадах)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Баляслаў і Восіп Адамовічы — амэрыканскія авіятары-аматары[11]
- Леў Альпяровіч (1874—1913) — беларускі мастак
- Эва Марыя Астроўская (1938—2012) — польская пісьменьніца і журналістка[12]
- Андрэй Валынец — Герой Савецкага Саюзу, удзельнік камуністычнага падпольля Заходняй Беларусі
- Павал Валынцэвіч (1875—1962) — фотамастак, сьвятар[13]
- Эдвард Жалігоўскі — польскі паэт, філёзаф
- Юры Герасіменка-Жызьнеўскі (1948—1997) — беларускі мастак
- Міхаіл Казінец — беларускі дырыгент, народны артыст Беларусі (1987)
- Зміцер Казлоўскі — беларускі бард
- Мікалай Ляпіцкі (1907, в. Грэлікі — 1976) — беларускі царкоўны дзеяч.
- Расціслаў Лапіцкі (1928, в. Касута — 1950) — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага руху ў 1948—1950 гадах
- Іван Лашутка — беларускі паэт
- Аляксандар Манцэвіч — сузаснавальнік і галоўны рэдактар найбуйнейшага беларускамоўнага пэрыядычнага рэгіянальнага выданьня Беларусі «Рэгіянальная газета» (1958)[14]
- Яўген Мірановіч (1917—1980) — гаспадарчы дзяяч, Герой Сацыялістычнай Працы, заслужаны аграном БССР
- Ганна Новік — беларуская паэтка, удзельніца падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997)[15][16][17]
- Піліп Орлік — дзяржаўны дзеяч Украіны, паплечнік Івана Мазепы, гетман Правабярэжнай Украіны, паэт, публіцыст
- Валеры Пазьнякоў — беларускі гісторык і археолаг
- Анатоль Рогач — беларускі краязнаўца, дасьледчык гісторыі Беларускага Павільля[18]
- Нікадзім Сілівановіч (1834—1919) — беларускі мастак
- Вадзім Сьвірыдаў (1931—2002) — хімік, акадэмік НАН Беларусі
- Пётра Сыч (1912, в. Батурына — 1964) — рэпрэсаваны беларускі пісьменьнік, мэмуарыст
- Аляксандар Уласаў — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, палітык і сэнатар міжваеннай Польскай Рэспублікі, эканаміст
- Іван Фёдараў — адзін зь першых рускіх кнігадрукароў, выдавец першай рускай кнігі «Апостал» і «Эвангельля Вучыцельнага». Існуе гіпотэза аб нараджэньні Івана Фёдарава на тэрыторыі сучаснага Вялейскага раёну[19].
- Янка Філістовіч (1926—1953) — удзельнік антысавецкага падпольнага руху
- Ігнат Ходзька (1794—1861) — пісьменьнік, мэмуарыст
- Кандрат Церах — міністар гандлю СССР (1986—1991)
- Аляксей Чубат — беларускі паэт
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ На канцэрце вілейскага ансабля гітарыстаў «Адэліта» не было свабодных месц // «Рэгіянальная газета»
- ^ «Адна зямля» збірае сяброў //«Рэгіянальная газета», 23 ліпеня 2004 г., № 30 (481)
- ^ Гран-пры «Адной зямлі» ўзяў маладзечанец Артур Міхайлаў, вучань Пятра Ялфімава//«Рэгіянальная газета»
- ^ Браты Адамовічы з-пад Альковічаў — авіятары, якія пакарылі Атлантыку // Рэгіянальная газета
- ^ Эва Астроўская: пісьменніца, якая не баялася жыцця // Рэгіянальная газета
- ^ Павел Валынцэвіч // Рэгіянальная газета
- ^ «Рэгіянальная газета»
- ^ «Новік Ганна, біяграфія»
- ^ «Восеньскі роздум Ганны Новік»
- ^ «З любоўю да людзей»
- ^ Рогач Анатоль // Рэгіянальная газета
- ^ Першадрукар Іван Фёдараў нарадзіўся на Вілейшчыне //«Рэгіянальная газета»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вилейский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялейскі раён , Radzima.org
- Вялейскі раён (рас.), Глёбус Беларусі