Тадэвуш Коцел
Герб «Пэлікан» | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 7 ліпеня 1736 Беніца | |||
Памёр | 5 лютага 1799 Беніца | |||
Род | Коцелы | |||
Бацькі | Казімер Коцел Барбара з Хамінскіх | |||
Жонка | Ганна з Тышкевічаў | |||
Дзеці | Юзэф, Казімер, Барбара | |||
Рэлігія | каталіцтва | |||
Рэгаліі | ||||
|
Тадэвуш Коцел гербу «Пэлікан» (7 ліпеня 1736, Беніца — 5 лютага 1799, Беніца) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Староста ашмянскі ў 1772 г., староста маркаўскі ў 1764 г., палкоўнік нацыянальнай кавалерыі, генэрал-маёр войска літоўскага.
Паходзіў са знакамітага роду Коцелаў гербу «Пэлікан». Сын старосты маркаўскага Казімера Коцела і Барбары, народжанай Хаміньскай, якая ў другім шлюбе была замужам за кашталянам лівонскім Янам Неміровічам-Шчытам. Зводны брат скарбнага ВКЛ Юстыніяна Неміровіча-Шчыта. Быў старостам ашмянскім і маркаўскім. На выбарах караля ў 1764 г. ад Ашмянскага павету галасаваў за кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Камісар вайскова-цывільнай парадкавай камісыі Віленскага ваяводзтва Ашмянскага павету ў 1790 г.[1].
Ажаніўся з Ганнай Тышкевіч, дачкой пісара ВКЛ Юзэфа-Бэнэдыкта Тышкевіча і Тэрэзы, народжанай Неміровіч-Шчыт (дачка смаленскага кашталяна Крыштафа Бэнэдыкта Неміровіча-Шчыта). У іх з Ганнай было трое дзяцей: Юзэф (палкоўнік, паўстанец), Казімер (генэрал, паўстанец) і Барбары, якая пабралася шлюбам з Анджэям Абрамовічам.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dziennik rządowo-ekonomiczno handlowy R. 5. T. II, Warszawa 1790, s. 417.
- ^ Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 4: Województwo wileńskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 35.
- ^ Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 4: Województwo wileńskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 35.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валерый Пазднякоў. Катлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Akt elekcyi Roku Tysiąć Siedemset Sześćdziesiątego Czwartego, Miesiąca Sierpnia, Dnia dwudziestego siódmego, s. 41
- Justynian Niemirowicz-Szczytt, [w:] Polski Słownik Biograficzny, T. 47, 2011
- Józef Kociełł, [w:] Polski Słownik Biograficzny, T. 13, 1967-68
- Michał Kazimierz Kociełł, [w:] Polski Słownik Biograficzny, T. 13, 1967-68
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy. T. I, Województwo Wileńskie XIV—XVIII wiek, pod red. A. Rachuby, Warszawa 2004, s. 301, 670.