Рэдзькі (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рэдзькі
трансьліт. Redźki
Першыя згадкі: XVII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Лебедзеўскі
Насельніцтва
колькасьць: 100 чал. (2010)[1]
колькасьць двароў: 65[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222313
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′50″ пн. ш. 26°31′36″ у. д. / 54.33056° пн. ш. 26.52667° у. д. / 54.33056; 26.52667Каардынаты: 54°19′50″ пн. ш. 26°31′36″ у. д. / 54.33056° пн. ш. 26.52667° у. д. / 54.33056; 26.52667
Рэдзькі на мапе Беларусі ±
Рэдзькі
Рэдзькі
Рэдзькі
Рэдзькі
Рэдзькі
Рэдзькі

Рэ́дзькі[2] — вёска ў Беларусі, уваходзіць у склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Недалёка праходзіць шаша Р106 Маладэчна — Смаргонь, побач разьмешчана вёска Беніца. Знаходзіцца за 17 км на захад ад Маладэчна[1]; на скрыжаваньні дарог на Маладэчна, Крэва, Смаргонь, Заскавічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У складзе ВКЛ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска вядома з XVII ст. як фальварак, які ў 1-й палове XVIII ст. далучаны да Беніцкага маёнтку, уласнасьць падскарбія ВКЛ, кашталяна троцкага і віцебскага[1]. Уладаньне Радзівілаў, якія перадалі вёску ў арэнду князю фон Эндэну[3]. Багуслаў Радзівіл падараваў вёску роду Коцелаў (Катлоў) (як прыватны падарунак Самуэлю Коцелу), якія валодалі таксама Беніцай, і Скарынкам (Скорынкам). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам ВКЛ вёска ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету.

У складзе Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Рэдзькі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшлі ў склад Беніцкай воласьці Ашмянскага павету[1].

Напачатку XIX ст. вёска ў складзе маёнтку Казімерава, Беніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні, уласнасьць памешчыка Багдановіча[1].

4 красавіка 1831 году падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў вёска была вызвалена, але меней чым празь месяц зноў была занята расейскімі войскамі.

У 1870 годзе ў вёсцы налічвалася 69 рэвіскіх душ. Цэнтар сельскай грамады, у якую ўваходзіла 8 населеных пунктаў. У 1897 годзе ў вёсцы 38 двароў, 243 жыхары, мелася хлебазапасная крама[1]. У пачатку XX ст. вёска, 264 дзес. зямлі. У 1909 годзе 17 двароў, 289 жыхароў[1].

У Першую сусьветную вайну Рэдзькі знаходзіліся ў прыфрантавой зоне. У верасьні 1915 году Рэдзькі апынуліся пад кайзэраўскай уладай. Згодна зь Берасьцейскім мірам ад 3 сакавіка 1918 году Рэдзькі былі ўключаны ў склад Нямецкай імпэрыі.

У складзе Сярэдняй Літвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 1919 году з адступленьнем нямецкіх войск Рэдзькі былі заняты Чырвонай арміяй, але на землі Беларусі прэтэндавала таксама й адроджаная Польшча, у пачатку ліпеня 1919 году польскія войскі вызвалілі Рэдзькі з-пад бальшавіцкай улады. У ліпені 1920 году, падчас савецка-польскай вайны, бальшавіцкія войскі перайшлі ў наступ. Польская дзяржава, зьнясіленая двума гадамі баявых дзеяньняў і экспансіі на Ўсходзе, вырашыла прасіць дапамогі ў Антанты. Прэм’ер-міністар Уладзіслаў Грабскі выехаў дзеля гэтага ў Спа (Бэльгія) на канфэрэнцыю эўрапейскіх дзяржаваў. Краіны Антанты паставілі перад польскім прэм’ерам умову: вайсковая і грашовая дапамога Польшчы будзе, калі Варшава адмовіцца ад палітычных прэтэнзіяў на Вільню і Віленскі край. 10 ліпеня 1920 году дамова паміж польскай дзяржавай і краінамі Антанты была падпісаная.

Праз два дні, 12 ліпеня, урад Савецкай Расеі, прызнаўшы незалежнасьць Летувы, перадаў ёй у абмен на нэўтралітэт у савецка-польскім канфлікце Віленскі край зь Вільняй, а таксама Горадню, Ліду, Смаргоні, Ашмяну, Нарач, Браслаўскія азёры, у тым ліку і Беніцу з Рэдзькамі. 14 ліпеня Чырвоная Армія займае Вільню, а ў верасьні перадае яе летувісам. У ходзе контрнаступленьняў у жніўні-верасьні 1920 году, пасьля бітвы на Вісьле, польскія войскі адваявалі 12 беларускіх паветаў у Савецкай Беларусі, а таксама Горадню, Ліду, Сьвянцяны ў Летувы. Віленскі край зь Беніцай заставаўся ў складзе Летувы, хоць этнічныя летувісы складалі тутака паводле розных падлікаў ад 5% да 18% (у саміх Рэдзьках іх амаль не было). Грубая заваёва краю польскімі войскамі выклікала б востры пратэст з боку Эўропы і Лігі Нацыяў, таму захоп Вільні і Віленскага краю павінен быў выглядаць як звычайны «бунт». Роля «бунтаўнікоў» адводзілася Літоўска-беларускай дывізіі пад камандаваньнем Люцыяна Жалігоўскага. Дывізія Жалігоўскага складалася на 90% з жаўнераў-ураджэнцаў Беларусі, а значная частка іх, у сваю чаргу, паходзіла зь Віленскага краю, у тым ліку й і з Рэдзяк. У пачатку кастрычніку 1920 року войскі Жалігоўскага вызвалілі Рэдзькі. Згодна з дэкрэтам № 1 ад 12 кастрычніка 1920 году галоўнакамандуючага войскамі генэрала Л. Жалігоўскага Рэдзькі апынуліся ў складзе новай беларуска-польскай дзяржавы Сярэдняя Літва.

Жалігоўскі ў закліку 9 кастрычніка 1920 году абвяшчаў, што яго мэта — скліканьне ў Вільні прадстаўнікоў краю для выказваньня праўдзівай волі насельніцтва. Аднак першапачаткова прызначаныя на 9 студзеня 1921 году выбары былі адкладзеныя. 28 кастрычніка 1921 году была прызначаная новая дата выбараў у Часовы Сойм Сярэдняй Літвы — 8 студзеня 1922 году. Да ўдзелу дапускаліся сталыя жыхары Сярэдняй Літвы і выхадцы яе тэрыторыі. Сярод 12 выбарчых акругаў 3 знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы (Ліда, Васілішкі, Браслаў) і 2 на тэрыторыі Летувы (Шырвінты, Высокі Двор).

22 сакавіка 1922 году ўстаноўчы сойм у Варшаве прыняў Акт узьяднаньня Віленскага краю з Польскай Рэспублікай. 24 сакавіка 1922 віленскі Сойм быў распушчаны (частка яго дэпутатаў была кааптаваная ў Сойм Польскай Рэспублікі). 6 красавіка варшаўскім Соймам быў прыняты закон аб усталяваньні дзяржаўнай улады на Віленшчыне. 18 красавіка 1922 году ў Вільні пры ўдзеле кіраўніка дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага, прэм’ер-міністра Антонія Панікоўскага, прымаса Польшчы Эдмунда Дальбора, генэрала Люцыяна Жалігоўскага адбылося ўрачыстае падпісаньне акту аб усталяваньні ўлады ўрада Польшчы.

Пасьля зацьвярджэньня ў сакавіку 1923 году Лігай Нацыяў усходняй мяжы Польшчы Віленскі край стаў адной зь яе частак.

У складзе Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1922 годзе Рэдзькі ўвайшлі ўвайшла ў склад Польшчы, дзе зрабіліся вёскай Беніцкай гміны Аршанскага павету Віленскага ваяводзтва. 1 красавіка 1927 року ўступіла ў моц распараджэньне Рады Міністраў аб утварэньні Маладэчанскага павету з цэнтрам у Маладэчне[4]. У склад Маладэчанскага павету з Аршанскага павету была перададзена й Беніцкая гміна. Падчас знаходжаньня ў складзе Польшчы.

У складзе БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1939 годзе Рэдзькі ўвайшлі ў склад БССР, дзе з 12 сьнежня 1940 году былі ўключаны ў склад Лебедзеўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці. У пачатку 1941 году ў вёсцы 119 двароў, 367 жыхароў[1]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупавана нацыскімі захопнікамі, якія спалілі 12 двароў[a]. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанскай барацьбе[1]. 3 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці[1]. Пасьля вайны вёску закранулі рэпрэсіі, былі арыштаваны выхадцы са шляхташляхецкіх саслоўяў і ўсе ненадзейныя элемэнты[b], пасьля гэтага было скончана калектывізацыя. У 1956 годзе ў вёску былі пераселены жыхары в. Вугляны (18 двароў, 83 жыхары)[1]. 3 20 студзеня 1960 году ў складзе Менскай вобласьці[1]. У 1969 годзе 131 двор, 425 жыхароў. Зь цягам часу Рэдзькі пакінула амаль усё былое насельніцтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 243 чал.[1]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 289 чал.[1]; 1909 год — 289 чал.[1]; 1941 год — 367 чал.[1]; 1956 год — 83 чал.[1]; 1969 год — 425 чал.[1]; 1999 год — 171 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 100 чал., 65 двароў[1]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле сьведчаньняў мясцовых жыхароў нацыскія вайскоўцы зьявіліся ў вёсцы толькі адзін раз, падчас зачысткі Лебедзеўскага гета. Мясцовыя жыхары хавалі габрэйскіх дзяцей, якім пашанцавала зьбегчы пры ліквідацыі гета. СС-аўцы абшуквалі ўсе найблізкія ад Лебедзева вёскі ў пошуке габрэяў, і адной з такіх вёсак сталі Рэдзькі. Да шчасьця мясцовых жыхароў немцы даволі хутка, без ахвяр, пакінулі вёску.
  2. ^ У 1939—1941 гадах савецкія ўлады пакідалі прафэсіяналаў тэхнічнай сфэры, напрыклад былых польскіх інжынэраў, таму што савецкая ўлада была ня ў стане забясьпечыць ім замену.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 286
  3. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XV cz.2 z 1885 r., s.542.
  4. ^ Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw., zm. Dziennik Ustaw.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Redźki // S. 542.