Казімер Коцел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Коцел

Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1690
Памёр каля 1733
Род Коцелы
Бацькі Габрыель Коцел
Уршуля Эпэрыэшанка
Жонка Эўфразына з Францкевічаў
Барбара з Хамінскіх
Дзеці ад 1-га шлюбу: Разалія Агінская
ад 2-га шлюбу: Тадэвуш Коцел
Рэлігія каталіцтва

Казімер Коцел гербу «Пэлікан» (1690 — каля 1733) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста маркаўскі і пасол у 1722 г., уладальнік маёнткаў Маладэчна, Ганута, Беніца, Гарадзіла, Чыжышкі.

Паходзіў са знакамітага роду Коцелаў гербу «Пэлікан». Атрымаў ад бацькі Габрыеля Коцела ў спадчыку маёнтак Чыжышкі (цяпер вёска Ціжышкі Смаргонскага раёну), ад Міхала Казімера Коцела, які прыходзіўся яму шасьціюрадным дзядзькам і дзядзькам жонкі — Беніца, Гарадзіла.

Ажаніўся спачатку з Эўфразынай з Францкевічаў, зь якой меў дачку Разалію, якая ў 1736 г. узала шлюб з Казімерам Ігнацы Агінскім (1710—1769), сынам Марцыяна Міхала Агінскага й Тэрэзы Бжастоўскай. Другі раз ажаніўся з Барбарай Хамінскай, дачкой пісара ВКЛ Людвіка Якуба Хамінскага і Ганны, народжанай Козел-Паклеўскай, якая была дачкой ашмянскага харунжага і старасты дзісьненскага Юры (Ежы) Міхала Козел-Паклеўскага і Канстанцыі Коцел, якая ў сваю чаргу прыходзілася дачкой Гераніму Самуэлю Коцелу. Такім чынам Барбара Хамінская была ўнучкай Гераніма Самуэля Коцела. Зь ёй у шлюбе меў сына Тадэвуша. Паводле тэстамэнту пакінуў дачцэ Разаліі маёнткі Маладэчна й Ганута (гэтыя маёнткі пераходзяць у далейшым у спадчыну Агінскіх), а сыну Тадэвушу маёнткі Беніца, Гарадзіла, Чыжышкі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]