Коцелы
Выгляд
Коцелы лац. Kocieły | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Коцелы ці Катлы — шляхецкі род гербу «Пэлікан».
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле паданьня, запісанага ў гербоўніках А. Каяловіча, К. Нясецкага й інш., паходзілі ад князя Коцела, які прыняў хрышчэньне ад сьвятых Кірылы й Мяфодзія. З гэтай прычыны зьмяшчалі над радавым гербам выяву з княжацкай шапкай. На самай справе паходзілі з баяр. Першы вядомы прадстаўнік роду — ’’Кацёл’’, які ў 1440—1443 гадах атрымаў ад вялікага князя Казімера пацьвярджэньне на маёнткі Смыкаў, Камарын і Зазарце ў Крамянецкім павеце.
Прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Самуэль Геранім Коцел (1610—1686) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар скарбовы (1649—1668), войскі старадубскі (1652—1666), маршалак ашмянскі (каля 1678), староста скірстымонскі.
- Міхал Казімер Коцел (1644—1722) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ашмянскі падкаморы (1683—1685), кашталян віцебскі (1685—1700), кашталян (1700—1703) і ваявода (1703—1710) троцкі, вялікі падзкарбі літоўскі (з 1710).
- Міхал Багуслаў Коцел (1670—1716) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста мсьціслаўскі (1703—1716).
- Казімер Коцел (1690—1733) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Староста маркаўскі (1722).
- Тадэвуш Коцел (1736—1799) — генэрал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Староста маркаўскі (1764), староста ашмянскі (1772).
- Юзэф Коцел (1764—1810) — палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 года
- Казімер Міхал Коцел (1767—1813) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Adam Boniecki, Artur Reiski T. 10: Kęstowscy — Komorowscy., skład główny Gebethner i Wolff, Warszawa, 1908. S. 296—300.
- Валерый Пазднякоў. Катлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Czesław Jankowski, Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1, Petersburg : nakł. wydawcy : K. Grendyszyński ; Kraków : G. Gebethner, 1896, s. 301—330.