Самуэль Геранім Коцел

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самуэль Геранім Коцел

Герб «Пэлікан»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1610
Памёр 10 кастрычніка 1685
Род Коцелы
Бацькі Яраш Коцел
Ганна з Ванляра
Жонка Ганна з Ванляраў
Дзеці Міхал Казімер Коцел, Канстанцыя Ганна Коцел, Тэрэза Коцел
Рэлігія каталіцтва

Самуэль Геранім Коцел гербу «Пэлікан» (1610 — 10 кастрычніка 1685 — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў са шляхецкага роду Коцелаў (Катлоў). Нарадзіўся ў сям’і Яраша. Пісар скарбовы літоўскі ў 1649—1666 гадах, войскі старадубскі ў 1652—1658 гадах, ашмянскі падкаморы з 1666 году й маршалак з 1678 году, стараста скірстымонскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам для рэвізій скарбу ВКЛ. Заклаў падмурак заможнасьці роду. У 1653 годзе набыў частку Беніцы, набываў вёскі ў Сапегаў, з 1668 году трымаў Шавельскую эканомію. У 1674 г. на выбарах караля ад Ашмянскага павету галасаваў за Яна Сабескага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Валерый Пазднякоў. Катлы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Suffragia Woiewodztw, y Ziem Koronnych, y Wielkiego Xięstwá Litewskiego, zgodnie na Naiaśnieyszego Jana Trzeciego Obránego Krola Polskiego, Wielkiego Xiążęćiá Litewskiego, Ruskiego, Pruskiego, Mázowieckiego, Zmudzkiego, Inflantskiego, Smolenskiego, Kijowskiego, Wołhynskiego, Podolskiego, Podláskiego, y Czerniechowskiego Dáne między Wárszawą á Wolą / Dnia Dwudziestego pierwszego Máiá / Roku 1674, [b.n.s.]
  • Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. 1, Województwo wileńskie XIV—XVIII wiek, pod redakcją Andrzeja Rachuby, Warszawa 2004, s. 239, 669.