Сьвіран у Беніцы
| Сьвіран | |
Сьвіран у Беніцы | |
Сьвіран у Беніцы, карціна Станіслава Яроцкага (1927 г.) | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Беніца |
| Каардынаты | 54°21′05,43″ пн. ш. 26°33′10,18″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Аўтар праекту | Карла Спампані |
| Заснавальнік | Тадэвуш Коцел |
| Дата заснаваньня | другая палова XVIII стагодзьдзя |
| Будаваньне | 1779—1781 гады |
Сьвіран у Беніцы на мапе Беларусі Сьвіран у Беніцы | |
Сьвіран у Беніцы — страчаны помнік архітэктуры і гаспадарчай пабудовы канца XVIII стагодзьдзя ў вёсцы Беніца Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Належала Коцелам, Абрамовічам, Швыкоўскім. Пабудаваная ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьвіран быў пабудаваны на замову Тадэвуша Коцела ў 1779—1781 гг. паводле праекту італьянскага архітэктара Карла Спампані адначасова зь сядзібай Коцелаў
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сьвіран уяўляе сабой аднапавярховы будынак, разьмешчаны насупраць фасада сядзібы, на супрацьлеглым баку вялізнага двара, забудаванага такім жа чынам, што й рэзыдэнцыя спадчыньнікаў. Меў у пляне вузкі прамавугольнік і ганак, які нагадваў парадны портык дома. Праўда, у гэтым выпадку калёны разьмяшчаліся парамі на галоўнай восі й паасобку па баках. Яны трымалі даволі высокую надбудову, у якой разьмяшчаўся мансарда пад гладкім чатырохсхільным дахам. Сьвіран быў упрыгожаны двухчасткавай вежай. Над квадратнай забудовай узвышалася ніжняя частка, закрытая выступовым прафіляваным гзымсам крыху меншая частка з чатырма аркадамі, таксама завершаная выбітным гзымсам і накрытая купалам і шпілямі[1].
- Сьвіран у Беніцы
- Сьвіран у Беніцы (1928 г.)
- Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
- Сьвіран. Л. Вычалкоўскі, 1907 г.
Глядзець таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 4: Województwo wileńskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 34.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Roman Aftanazy, Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej, wyd. drugie przejrzane i uzupełnione, t. 4: Województwo wileńskie, Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993, s. 29-35.
