Капліца-пахавальня Коцелаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Капліца-пахавальня Коцелаў
Надмагільле Коцелаў у касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Беніцы, фота Станіслава Яроцкага, 1928
Надмагільле Коцелаў у касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы ў Беніцы, фота Станіслава Яроцкага, 1928
Краіна Беларусь
Вёска Беніца
Каардынаты 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194Каардынаты: 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194
Статус Ахоўная зона
Капліца-пахавальня Коцелаў на мапе Беларусі
Капліца-пахавальня Коцелаў
Капліца-пахавальня Коцелаў
Капліца-пахавальня Коцелаў

Капліца-пахавальня Коцелаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беніцы, находзіцца ў будынку Траецкага касьцёлу. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Месца пахаваньня прадстаўнікоў роду Коцелаў і Швыкоўскіх.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1701 годзе кашталян троцкі Міхал Казімер Коцел зафундаваў у мястэчку будаваньне касьцёла і кляштару бэрнардынаў разам з капліцай-пахавальняй. У 1722 годзе памёр уладальнік Беніцы Міхал Казімер Коцел і з гэтым зьвязана цікавае паданьне паданьне, выкладзенае Ігнатам Ходзькам:

« Празь некалькі дзясяткаў гадоў па сьмерці фундатара згарэў дах кляштару. Тагачасны апякун кляштару падумаў, што мае права забраць кацялоўскія дукаты. Адслужыўшы ўрачыстую паніхіду за душу нябожчыка, ноччу, пры зачыненым касьцёле, каб не прыцягваць нічыёй увагі, некалькі айцоў і братоў пачалі адчыняць крыпту. Аднак калі апякун, акрапіўшы магілу, захацеў зазірнуць унутар, лямпа, быццам нехта выбіў яе зь яго рук, з грукатам спала ў сутарэньні й згасла. Адначасна згасьлі й усе іншыя агеньчыкі, і надмагільле з моцным грымотам вярнулася на сваё мейсца — сур’ёзна падрапаўшыся. Спужаныя манахі спадлі на зямлю, як мёртвыя, і здавалася, што яны пачулі шэпт: «Requіcscat іn pace» (на лаціне, па-беларуску: Няхай спачывае ў спакою). Такім чынам Коцел абараняў свае дукаты, відаць, лічачы, што беніцкія бэрнардынцы яшчэ не маюць вострай патрэбы[1]. »

На сёньняшні дзень захаваліся часткова тры стукавыя надмагільлі роду Коцелаў. У сутарэньнях касьцёлу былі сямейныя пахаваньні Коцелаў і Швыкоўскіх[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Chodźko I. Obrazy litewskie; ser. 2, Wyd. 2 poprawne. — Wilno: J. Zawadzki, 1851. S. 345—347.
  2. ^ Гліннік В., Пярвышын У. Беніцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
  • Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1987. — 308 с.: іл.
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і брама ў в. Беніца // Памяць: Маладзечна. Маладзечанскі р-н: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Мн.: БелЭн, 2002. — 789, [1] с. ISBN 985-11-0256-3. — С. 682—683.
  • Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія. Частка I / Тэкст і фота А. Яроменкі. — Менск: «Про Хрысто», 2003. — 256 с.: іл. ISBN 985-6628-37-7. — С. 99-101.
  • Козіна, А. Сённяшні і ўчарашні дзень касцёла ў Беніцы / Алена Козіна // Рэгіянальная газета. — 2010. — 13 жніўня. — С. 22.
  • Крупянькова, А. Беніцкі касцёл — жамчужына барока / Тэкст і фота А. Крупянькова // Маладзечанская газета. — 2018. — 26 мая. — С. 3.
  • Лескець, С. Магічная гісторыя ў Беніцкім касцёле і царква ад Мікалая Радзівіла Чорнага: прыгадаем першыя храмы ў мястэчках на Маладзечаншчыне / Сяргей Лескець // — 2018. — 21 ліпеня. — С. 8.
  • Світо Ф. Касцел Прасвятой Тройцы і кляштар бернадзінцаў у в. Беніца / Падрыхтаваў Франц Світо // Маладзечанская газета. — 2008. — 28 мая. — С.5.
  • Aftanazy R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. drugie przejrzane i uzupełnione. T. 4: Województwo wileńskie. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 34—35.
  • Jankowski Cz. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1. — Petersburg : nakł. wydawcy : K. Grendyszyński ; Kraków : G. Gebethner, 1896. — S. 301—330.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. — S. 145.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]