Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Беніца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Беніца
Каардынаты 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194Каардынаты: 54°20′48″ пн. ш. 26°33′23.83″ у. д. / 54.34667° пн. ш. 26.5566194° у. д. / 54.34667; 26.5566194
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d]
Заснавальнік Міхал Казімір Коцел[d]
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Беніцы. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Рынку. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса і мура з брамай. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштарны корпус (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў касьцёл знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар, з мапы XVIII ст.

Парафіяльны касьцёл у Беніцы існаваў яшчэ ў 1669 годзе. У 1701 годзе кашталян троцкі Міхал Казімер Коцел фундаваў у мястэчку будаваньне касьцёла і кляштару бэрнардынаў. У 1704 годзе біскуп віленскі Канстантын Бжастоўскі асьвяціў новазбудаваны касьцёл.

У 1780 годзе пры кляштары пачала дзейнічаць школа.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У панараме мястэчка, 1896 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Беніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1851 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе — гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1888 годзе расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На старым здымку, да 1930 г.

У 1919 годзе ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі касьцёл рыма-каталікам. Па Другой сусьветнай вайне ў 1948 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

У 1988 годзе пачалася рэстаўрацыя помніка, якую аднак ня скончылі да гэтага часу.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 1-нэфавая 2-вежавая крыжова-купальная базыліка з 5-граннай апсыдай. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на 8-гранным сьветлавым барабане, завершаным гранёнай шатровай вежай. Над галоўным заходнім фасадам узвышаюцца 3-ярусныя квадратныя ў пляне вежы. Ніжнія ярусы вежаў разьмяшчаюцца на ўзроўні муроў касьцёла і аб’ядноўваюцца зь імі агульным прафіляваным карнізам. Верхнія ярусы злучаюцца крывалінейным франтонам.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі на падпружных арках. Алтар, крылы трансэпта і бабінец адкрываюцца ў цэнтральную залю аркавымі праёмамі. Над уваходам на дзьвюх калёнах разьмяшчаюцца хоры. Галоўны і бакавыя алтары зьнішчылі пры пераробцы касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Часткова захаваліся тры стукавыя надмагільлі роду Коцелаў. У сутарэньнях касьцёла былі сямейныя пахаваньні Коцелаў і Швыкоўскіх[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гліннік В., Пярвышын У. Беніцкі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 80.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000297