Купрыян Лукаўскі
Купрыян Лукаўскі (па-летувіску: Kiprijonas Lukauskas, 1757[1] Жмудзь — 1815 Беніца, сёньня Менская вобласьць Беларусь) — летувіскі пісьменьнік, прапаведнік, прыхільнік ідэяў Асьветніцтва.
Жыццяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1791 у шэрагу францысканскіх манахаў, у 1782 паствечаны ў сан ствятара. Як місіянэр наведваў усходнюю частку Рэчы Паспалітай.
Яго пропаведзі — унікальны помнік 18 стагодзьдзя для летувіскай літаратуры. Яны адлюстраваюць пэўныя ідэі свайго часу, сацыяльныя, грамадзкія, падымаюць пытаньне аб волі чалавека, аб цяжкім жыцьці сялянаў. Адмысловая ўвага надаецца правам дадзеным чалавеку, павазе да законаў прыроды, чалавечаму каханьню і інш.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Kristina Mačiulytė. Kiprijono Lukausko (1757 — po 1798) biografijos mįslės. Senoji Lietuvos literatūra, 19 knyga, 2005 ISSN 1822-3656
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |