Бенічанка
Выгляд
| Бенічанка лац. Bieničanka | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Рэдзькаў |
| Вусьце | Вуша |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Маладэчанскі раён |
| Даўжыня | 8 км |
Беніча́нка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Вушы (прыток Вяльлі, басэйн Нёману). Цячэ ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 8 км.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Беніца.
Пачынаецца на схілах Ашмянскага ўзвышша на ўскраіне вёскі Рэдзькаў, упадае ў Вушу на паўночным усходзе ад вёскі Заскавічаў. На працягу 7 км мае каналізаванае рэчышча (ад вытоку да вёскі Заскавічаў), у сярэдняй плыні прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
