Міхал Балінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхал Балінскі
Міхал Балінскі
Міхал Балінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 жніўня 1794
Тэрэспаль, Бельскі павет, Люблінскае ваяводзтва, Польшча
Памёр 22 сьнежня 1864
Яшуны, Летува
Род Балінскія
Бацькі Ігнат Балінскі
Дзейнасьць гісторык

Мі́хал Балі́нскі (14 жніўня 1794, маёнтак Цярэспаль Полацкага павету — 22 сьнежня 1864) — гісторык і публіцыст[2].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Балінскіх, сын Ігната, чашніка інфлянцкага. У 1818 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Яўхіма Лялевеля і права ў Ігната Даніловіча.

У 18161822 і 18291830 супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі весьнік»), а з 1818 разам з Я. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Быў чальцом таварыства шубраўцаў, адным з рэдактараў газэты таварыства «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). 3 1818 да 1822 працаваў сакратаром Віленскага друкарскага таварыства.

Аўтограф М. Балінскага

За ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня (18301831) трапіў пад арышт. 3 1836 жыў у Варшаве, зьяўляўся адным з заснавальнікаў навукова-літаратурнага часопісу «Biblioteka warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні[3], віцэ-старшыня Віленскай археалягічнай камісіі, чалец Расейскага геаграфічнага таварыства.

Аўтар публіцыстычных, гістарычных і гістарычна-геаграфічных дасьледаваньняў, прысьвечаных Беларусі. Разам з Ц. Ліпінскім выдаў дасьледаваньне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 18431846), 3-і том якога падтрыхтаваў М. Балінскі, дзе на падставе багатага дакумэнтальнага матэрыялу прыводзілася гісторыя паселішчаў Беларусі, у тым ліку Менску. Асьвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы і польскай культуры[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 282.
  3. ^ БАЛІНСКІ Міхал Ігнатавіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  4. ^ Дз. У. Караў. Балінскі Міхал Ігнатаві // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 283.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Міхал Балінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў