Копны суд
Копны суд у ВКЛ | |
---|---|
У статуце ВКЛ 1588 году абвешчана: А на Руси и инде, где здавна копы бывали, там мают быти и тепер копы отравованы на старых коповищах тым обычаем, яко первей того бывало. А на тых теж местцах, где досель копы небывали, таковым же порядком и поступком копы збираны и отправованы быти мають, яко ся и на Руси заховывало и заховуеть[1] |
Ко́пны суд — суд сельскай, часам гарадзкой грамады на Беларусі[2].
Узьніклі ў старажытныя часы, і ў іх дзейнасьці доўгі час захоўваліся многія магічныя й паганскія абрады[3]. Зьбіраўся на вызначаным месцы — капаві́шчы (ці ко́пішчы), ад чаго й пайшла назва. Дзейнічаў на аснове звычаёвага права, аб’ядноўваў сьледчыя й судовыя функцыі. Разглядаў пераважна справы простых людзей, зрэдку фэадалаў (пра забойствы, грабяжы, крадзяжы, падпалы, патравы, зямельныя спрэчкі й інш.). Усе ўдзельнікі судаводзтва фармальна карысталіся роўнымі правамі[4].
Этымалёгія паходжаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ка́па — старажытнае слова, якое ўтварылася ад дзеяслова капі́ць, капі́цца — зьбіраць, зьбірацца. Адсюль выходзіць, што капа ёсьць тое ж што збор, куча, натоўп.[5]
Скліканьне капы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Звычайная капа зьбіралася па ініцыятыве зацікаўленных асобаў у загадзьдзя вызначаны тэрмін, найчасьцей прымеркаваны да сьвятаў.[1]
- Гвалтоўная (гарачая) капа зьбіралася звычайна на месцы злачынства ў выпадку забойства, падпалу, нападу, калі пацярпелы падымаў гвалт.[1]
Капа звычайна зьбіралася за вёскай, у лесе ці на мяжы з суседзкай грамадой.[1] Дзейнічаў копны суд на акрэсьленай тэрыторыі ў радыюсе прыкладна 2—3 мілі (15—20 км). Звычайная капа зьбіралася на пастаянным месцы, на капавішчы, дзе насыпалася ўзвышша, масьцілася зямля й рабіліся лавы. Гарачая капа, якая зьбіралася для пошуку злачынцы й яго затрыманьня адразу пасьля ўчыненьня злачынства, пастаяннага месца збору ня мела.[3]
У часы ВКЛ роля вызначэньня месца скліканьня ўскладалася на падкаморыяў:
А естли бы укривжоный злодейством хотел шкоды своее доходити копою, тогды вси в той околицы вокол на милю со всих чотырех сторон мають казати подданым своим на копу сходиться, а то ся маеть розумети вперед не тые местца, где досимест копы не бывали, которые коповища кождый подкоморий в повете своем назначити и села тых, хто ся там становити будеть, описати маеть[1] | ||
Склад копнага суду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найчасьцей на копны суд зьбіралася 10—20 судзьдзяў (колькасьць была пастаяннай[3]), якія й праводзілі капу (копны суд):
- копныя мужы, копнікі[4],
- не апошнюю ролю адыгрывалі кіраўнікі сялянскіх грамадаў — старцы'[1] (яны звычайна мелі добрую рэпутацыю, звычайна пажылыя людзі[4])
- таксама на капе прысутнічаў прадстаўнік дзяржаўнай (княскай) ці панскай адміністрацыі — возны альбо віж — які наглядаў за захаваньнем копных звычаяў і копнага права[3]
- зьбіраліся на капу і іншыя людзі, якія непасрэдна ня ўдзельнічаюць у разглядзе справаў, які маглі садзейнічаць копнаму правасудзьдзю й разам з тым пераймалі й засвойвалі копныя абрады, традыцыі й звычаі.[3]
Разгляд справаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Копнае права не прытрымлівалася саслоўнага падзелу грамадзтва — таму ў некаторых актах копных судоў шляхціч, баярын і просты селянін выступалі як раўнапраўныя суб’екты. У копных судах разглядаліся пераважна справы простых людзей, але маглі разглядацца й справы, якія закраналі інтарэсы паноў, шляхты, асабліва тады, калі яны былі пазоўнікамі й зацікаўленыя ў хуткім выяўленьні й пакараньні злачынцы.[3] Падсуднасьць апраў копнаму суду не была дастаткова акрэсьлена.
- У копным судзе разглядаліся наступныя справы:
- аб забойстве,
- аб калецтве й пабоях,
- аб крадзяжах і грабяжах,
- аб патравах,
- па спрэчках аб межах сярод сялянаў[3],
- аб псаваньні борцяў і забраньні мёду зь іх,
- аб бойках,
- аб рабаваньнях на дарогах,
- аб маёмасных спрачках сярод сялянаў[1],
- Копныя суды маглі разглядаць любыя справы аб злачынствах зьдзейсьненных на пасуднай ім тэрыторыі[1]
Дзейнасьць копнага суду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Судаводзтва мела звычайную й гвалтоўную формы.
- Звычайная капа
- Капа зьбіралася па ініцыятыве зацікаўленых асобаў у загадзя вызначаны тэрмін,
- Удзельнікі копнага суду самі праводзілі расьсьледваньне, пры неабходнасьці адшуквалі злачынцу (гналі сьлед),
- Сьледзтва на капе вялося звычайна на трох паседжаньнях — каб вызначыць вінаватасьць злачынцы,
- Апошняе трэцяе паседжаньне капы называлася завітой капай (праводзіла сваё сьледзтва пад прысягай усіх копных мужоў, якія мусілі прысягнуць, што ім нічога не вядома аб злачынцы[3] й што яны не рабілі злачынства[4]), на якой завівалася (завяршалася) капа,
- Сьледзтва абапіралася на матэрыяльныя доказы й паказаньні сьведкаў,
- Калі капа не магла знайсьці доказаў злачынства й адсутнічалі сьведкі, падазронаму прапаноўвалі самому прызнацца ў зьдзяйсьненьні злачынства,
- Калі падазроны не прызнаваўся, прымянялі катаваньне (проба, мука),
- Першы допыт рабіўся з дубцом, калі пасьля гэтага абвінанвачаны не прызнаваўся, яго маглі катаваць вагнём,
- у некаторых выпадках допыт вёў адмыслова запрошаны кат,
- Прысуд капы залежыў ад вінаватасьці злачынцы, памераў учыненай ім шкоды[1],
- Копны суд прыгаворваў:
- да штрафу,
- да пакрыцьця стратаў,
- цялеснага пакараньня,
- умоўнага асуджэньня,
- выгнаньня[4],
- сьмяротнага пакараньня (з дапамогай шыбеніцы),
- сьмяротнага пакараньня праз чвартаваньне,
- сьмяротнага пакараньня праз спаленьне.
- Рашэньні копнага суду абавязкова заносіліся ў актавыя кнігі земскіх альбо гродзкіх судоў, лічыліся канчатковымі й, як правіла, выконваліся адразу.[1]
- Гарачая капа
- Ня мела пэўнага месца збору, бо зьбіралася на месцы злачынства,[1]
- зьбіралася гарачая капа з бліжэйшых суседзяў і пачынала гнаць сьлед, прасьледваньні злачынцы[3],
- калі ўдавалася злавіць злачынцу, то гэтая ж капа яго й судзіла,
- згодна з копным правам злачынец мог быць пакараны адразу, нават сьмерцю.[3]
Пастановы копных судоў, як правіла, абскарджаньню не падлягалі й выконваліся адразу, але прысутныя возны альбо віж маглі затрымаць выкананьне.[3]
Дзейнасьць копных судоў у Беларусі спынілася ў канцы 18 стагодзьдзя[3] — пасьля далучэньня Беларусі да Расейскай імпэрыі й увядзеньня сыстэмы сельскага супольнага кіраваньня (сельскія таварыствы), якая не прадугледжвала права сялянаў на ажыцьцяўленьне судовых функцыяў. Копныя суды былі характэрнай зьявай у Беларусі й паўплывалі на фармаваньне своеасаблівых рысаў беларускага этнасу.[1]
Месцы скліканьня капаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Капы праводзіліся ў наступных месцах[6]:
-
- урочышча Станавішча (на мяжы вёсак Шчытнага й Ятвязі)
- урочышча ў Брода
- урочышча Гарнанка
- урочышча на Градах (на мяжы маёнткаў Зьдзітавецкага Карэнева й Сіхновіч)
- урочышча ў Пезьнецкага Фалева маста
- урочышча Перакопа, што на Кобрынскім і Гарадзецкім гасьцінцы
- на Бальцэўскай і Смаленскай мяжы
- у маёнтку Быковічах
- у Белавескай Пушчы, над рэчкай Нарэўка
- ля Наваселецкай царквы
- урочышча за Гарбаней у Будах
- на мяжы двух маёнткаў — вёскі Каменя й Каменя ля вёскі Шляхецкая
- у вёсцы Варатынічы на мяжы маёнтку Шляхецкі Камень, над ракою Валака ля пераправы
- на мяжы зямель Віленскага падкамор'я Чыжа й Шухціцкіх і княскіх земляў вёскі Патрык
- Сехнеўская мяжа з Машковічамі
- урочышча Скокі на Кавярдзяцкай мяжы
- урочышча Муравая
- маёнтак Астрамеч, у полі, на мяжы вёскі Астрамеч
- пад Алізаравым Ставам
- урочышча за рэчкай Ушанка, на піўным месцы, на мяжы маёнткаў Грэбня й Віленскага біскупа
- урочышча Дубок, на Прылепскай дарозе (з Менска ў Прылепы)
- у маёнтку Гарэцкім (у бары)
- на мяжы маёнткаў Зэбіна й Гатэя
- на мяжы Лагойскай з Каладзежанамі
- недалёка ад вёскі Драчкова ля возера, на мяжы Бакштанскай
- ля вёскі Драчкова, над ракою Ожа
- урочышча Праходы, каля маста, на мяжы Земерэцкай і Белічанскай земляў
- на мяжы Рэваніцкай і Шыпянскай земляў
- урочышча Акуліна, у бары на мяжы земляў Валчанскага й Заборскіх, недалёка ад дарогі, што вядзе ад вёскі Амлішава да вёскі Забор'я
- насупраць вёскі Усяжы, на рацэ Усяжы
- ля Чорнага Лесу на старой Барысаўскай дарозе
- на зямлі Каладзейскай, на мяжы маёнткаў Селіцкага й Заазерскага
- на дарозе з Лагойска да Каменя ля сяла Слагавоскае (урочышча Лужыцы)
- на дарозе з Плешчаніцаў да Каменя
- ля вёска Ільінскае, на рацэ Дрозд
- на мяжы вёскі Пуцілаўка
- у Андрыянаўцы, у Чэркаская зямлі
- урочышча Ліпкі, на мяжы вёсак Стахава й Плотніцы
- на рацэ Ясельда ля Лагішынскага маста
- на мяжы вёсак Купяціч і Высокае, пад Крыжам
- урочышча Алешка, на мяжы Ласасенскай і Сялецкай пушчаў
- у Петралеўскім маёнтку на дарозе з Слоніма да Харашэвічаў і да Дзераўное
- у маёнтку Агнешычы
- урочышча ля Грушавай гары, ля Курганаў па-за дваром Цівінскага
- у Хадакоўскай пушчы, ля царквы сьвятога Юр'я ў Міхновічах
- урочышча Кладавішча на Касьцянеўскай дарозе
- у вёсцы Крываны (яго княскай міласьці Жыжморскай)
- у мястэчку Еўе
- у Чырвонай вёсцы пана Прэтоцкага
- у Бэкштанах (вёска Паморцкага пана Кішчынам)
- пры мураваны кляштары ў Старых Троках
- у вёсцы Сорак Татараў
- мястэчка Руднікі (мястэчка княскай міласьці)
- у вёсцы Палукна над рэчкай Лукна - за мастом насупраць хаты Пятруся Кудры
- у мястэчку Валькенікі ў Лепунах
- у мястэчку Ганусішкі
- на Аліцкім гасьцінцу ў карчмы пана Станіслава Шчасновіча Стравінскага па-над Стравою
- у мястэчку Самілішкі
- пад Дзержыковымі ліпамі ў Бірулішках
- у вёсцы Навасады (вёска пана войскага Троцкага, пана Бальцэра Раецкага)
- на мяжы вёсак Прошчыца, Грэжына, Кулікова ва ўрочышчы Гарычыва ў бару
- у мяжы вёскі Ганежыч
- у вёсцы Балотчыцы
Вядомыя крыніцы копнага права
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля больш дасканалага вывучэньня копнага права трэба праглядзець наступныя крыніцы (з парады складальнікаў 18 тома Актаў выдадзеных Віленскай Археографічнай камісіяй)с:
- Гістарычнае дасьледваньне аб копе прафэсара Кіеўскага ўніверсітэта Іванішэва, пад назвай "О сельскихъ общинахъ Юго-Западной Руси", надрукаванай у "Русской Беседе" ад 1857 года
- Нарыс графа Еўстафія Тышкевіча аб археалагічных рэчах пад назвай: "Badania archeologiczne nad zabytkami przedmiotow sztuki i t.d. w dawney Litwie i Rusi Litewskiey, z tablicami rycin na kamieniu rznietemi. Wilno. 1850"
- Віленскі Археаграфічны Зборнік: т. 1. - ст. 129, 166, 220, 292; т. 3. - ст. 239; т. 6. - ст. 217
- Акты Віленская Археаграфічнай Камісіі: т. 6. - ст. 34, 41, 92; т. 13. - акт№5; т. 17. - ст. 11, 19, 39, 49, 82, 83, 163, 257, 258, 282, 317, 330, 390, 379
- Акты Віцебскага Цэнтральнага Архіва: т. 2. - ст. 338, 345, 350, 352
- Зборнік артыкулаў, што тлумачаць польскую справу ў дачыненьні Заходняй Расеі, пад аўтарствам С. Шолкавіча, вып. 2, ст. 109-131
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж з і к л Валянцін Голубеў. Копны суд // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 132—133
- ^ Юхо І. А. Копны суд // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал. Шамякін І. П. (гал. рэд) і інш. — Мінск.: БелСЭ, 1989. С. 268
- ^ а б в г д е ё ж з і к л Юхо І. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. — Мн.: Беларусь, 1991. С. 121—122
- ^ а б в г д Юхо І. А. Копны суд // Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Пад агул. рэд. Цітова В. С.; Маст. Бокі І. І., Жук У. М. — Мінск. Беларуская Энцыклапедыя, 2002. С. 203—204
- ^ а б в г д Акты издаваемые Виленскою Археографическою Коммиссіею. Т. 18 // Акты о копныхъ судахъ. Вильна. Типографія А.Г. Сыркина, 1891. с. ХХІІІ-ХХV
- ^ Акты издаваемые Виленскою Археографическою Коммиссіею. Т. 18 // Акты о копныхъ судахъ. Вильна. Типографія А.Г. Сыркина, 1891. с. ХХV-ХХVIII
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юхо І. А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. — Мн.: Беларусь, 1991. — 238 с.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал. Шамякін І. П. (гал. рэд) і інш. — Мінск.: БелСЭ, 1989. — 575 с.
- Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Пад агул. рэд. Цітова В. С.; Маст. Бокі І. І., Жук У. М. — Мінск. Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — 430 с.: іл. — ISBN 985-11-0249-0.
- Н. Иванишевъ. О древнихъ сельскихъ общинахъ въ Югозападной Россіи (рас.) — КІЕВЪ: В тип. Федорова и Мин., 1863.
- І. А. Юхо. Копныя суды старажытнай Беларусі // Юстиция Беларуси, №4 1999.
- Копныя суды ў Беларусі // Мікола Шкялёнак. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. — 298 с. ISBN 83-915029-4-5.