Перайсьці да зьместу

Малая Бераставіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малая Бераставіца
Населены пункт
Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага
Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Бераставіцкі
Сельсавет Малабераставіцкі
Геаграфія
Вышыня НУМ 171 м
Часавы пас
Каардынаты 53°17′13″ пн. ш. 23°56′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1174 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1511
Паштовы індэкс 231778
СААТА 4204825031
Нумарны знак 4
Малая Бераставіца на мапе Беларусі ±
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца
Малая Бераставіца

Мала́я Бераставі́ца[1] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Малая Бераставіца ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Малабераставіцкага сельсавету.

У 1919—1939 гадох — у складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. Паводле некалькіх крыніцаў, у верасьні 1939 году ў вёсцы адбыўся пагром польскага насельніцтва. Мясцовыя камуністы і крыміналісты, габрэі й беларусы, жорстка забілі мясцовых палякаў, у тым ліку графаў Валкавіцкіх, ураднікаў гміны, лістаноша й настаўніка[2][3]. Забойствы мелі этнічны й клясавы характар[4]. Сьледзтва, якое ў 2001—2005 гадох вёў польскі Інстытут нацыянальнай памяці, не дазволіла аднак раскрыць дакладных акалічнасьцяў падзеі[5].

Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага
  • Царква Сьв. Дзьмітрыя Салунскага,
  • Касьцёл Сьв. Антонія Падуанскага,
  • Сядзіба.

На каталіцкіх могілках знаходзіцца помнік-магіла невядомага польскага жаўнера, які памер у 1920 року ў вайне з бальшавікамі.

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 117
  2. Wojciech Wybranowski, IPN: Będzie śledztwo w sprawie zbrodni w Brzostowicy Małej. Musieli zginąć, bo byli Polakami // Nasz Dziennik, 2001-09-04.
  3. Wojciech Wybranowski, Komuniści przyszli nocą // Nasz Dziennik, 2001-09-23
  4. Wojciech Wybranowski, Kłopotliwe śledztwo. Dochodzenie w sprawie mordu na Polakach w Brzostowicy Małej utknęło w martwym punkcie // Nasz Dziennik, 2002-10-02
  5. Nasz Dziennik: Sprawców nie wykryto(недаступная спасылка) // o2.pl, 2005-02-24

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]